Лопух малы (Arctium minus) — від двухгадовых травяністых раслін сямейства астравых.
Апісанне Расліна вышынёй 50-100 см. Лісце шырокаяйцападобнае, з сэрцападобнай асновай, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае на больш доўгіх рабрыстых чаранках. Кветкавыя кошыкі ў гронкападобным суквецці: верхнія скучаны па некалькі, астатнія па адным у пазухах лісця. Лісцікі абгорткі шылападобныя, дробнапілаватыя, на версе кручкападобна загнутыя ўнутр. Кошыкі адносна дробныя. Сямянкі даўжынёй 4-5 мм.
Пашырэнне Радзіма — Еўропа і ўмераныя рэгіёны Заходняй Азіі. Завезены ў Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю, на Азорскія астравы. На Беларусі трапляецца зрэдку, расце на пустках, засмечаных мясцінах, каля жылля; цвіце ў чэрвені-жніўні.
Крыніцы
Дітаратура
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе