Барбара Буш (,  — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-а Губернатара Флорыды Джэба Буша.

Біяграфія Нарадзілася 8 чэрвеня 1925 года ў шпіталі Booth Memorial ў прыгарадзе Нью-Ёрка Кўінз, дзяцінства правяла ў прыгарадзе Нью-Ёрка. Яе бацька стаў вядомым выдаўцом жаночых часопісаў у 60-х, маці Барбары загінула ў 1949 годзе ў аўтамабільнай катастрофе. Па лініі бацькі з’яўлялася далёкай сваячкай 14-га прэзідэнта Франкліна Пірса.

У апошні час Барбара Буш пражывала разам з мужам у Х’юстане, штат Тэхас. Узначальвала дабрачынны фонд свайго імя, займаецца развіццём адукацыі. У гонар Барбары Буш названа некалькі школ: 3 пачатковыя і дзве сярэднія ў Тэхасе, і адна пачатковая школа ў Арызоне. Таксама ў яе гонар названы бальніца і медыцынскі цэнтр у штаце Мэн і бібліятэка ў Тэхасе.

У пачатку сакавіка 2009 года Барбара Буш перанесла паспяховую аперацыю на сэрцы па пратэзаванні клапана аорты.

Памерла 17 красавіка 2018 годаПамерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзыдэнта ЗША і маці 43-га.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Белага дому