Старажытнае Міжзем’е — фларыстычная і зоагеаграфічная вобласць сушы. Знаходзіцца на поўнач ад Паўночнага тропіка, ахоплівае арыдныя і субарыдныя зоны вакол Міжземнага мора і ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Уваходзіць у царства Арктагею, падцарства Палеарктычнае. Выдзяляецца 2 падвобласці: Міжземнаморская і Сахара-Гобійская. Лета сухое, што абумовіла развіццё пустынь ад Паўночнай Афрыкі да Цэнтральнай Азіі, ападкі пераважна ў халодны перыяд года.
Флора Флора на З вобласці (вакол Міжземнага мора) складаецца з вечназялёных цвердалістых лясоў, ксерафітных кустоў і паўкусцікаў, т.зв. маквіс і таміляры. У паўпустынях і пустынях трапляюцца ксерафільныя паўкусцікі (палыны, салянкі, парналіснік) і дрэвападобныя расліны (саксаулы, пясчаная акацыя), у зімова-асенні перыяд — эфемероіды (мятліцы, цыбулі, цюльпаны, ферулы) і эфемеры (каласоўнікі, крынічнікі, малькольміі).
Фаўна У фаўне пераважаюць віды адкрытых ландшафтаў. З млекакормячых пашыраны сям. селявініевых, тушканчыкавых, пясчанкі; грызуны, гіенавыя, каты (стэпавы, барханны, манул, каракал); капытныя — асёл, горны баран, антылопы, лань; шматлікія лятучыя мышы. З птушак пашыраны рабкі, дрофы, жаваранкі, пустынная сойка, уюркі, саракушы, валасянкі, каменкі; у гарах — грыфы, горная курапатка; на, вадаёмах — пеліканы і фламінга. Сярод паўзуноў — пераважна сямейства геконаў (ёсць эндэмікі), агамавых і сапраўдных яшчарак, каля 10 відаў змей, вужы (ёсць эндэмікі), полазы. Сярод земнаводных — эндэмічныя віды трытонаў, сапраўдных жаб, еўрапейскі пратэй, сапраўдныя саламандры. З рыб пашыраны карпавыя, ласосевыя, асятровыя, эндэмічны род самоў. Беспазваночныя: скарпіёны, сальпугі, павукі-тарантулы і інш. Шмат родаў насякомых.
Літаратура
Катэгорыя:Палеарктыка