thumb|Папярочны зрэз ствала Абалона больш светлая, размешчана бліжэй да краю Абало́на — вонкавыя маладыя, фізіялагічна актыўныя слаі драўніны стволаў, галін і каранёў, якія прымыкаюць да ўтваральнай тканкі — камбію. Частка клетак абалоны ўтрымлівае запасныя рэчывы.
Будова і ўласцівасці
Абалона адрозніваецца ад унутранай часткі (ядра) больш светлай афарбоўкай. Яна менш устойлівая да гніення, чым ядро. Такія драўняныя пароды, як бяроза і асіна, не ўтвараюць ядра, і іх драўніна складаецца цалкам з абалоны.
У абалоне хвойных дрэў адкладаецца жывіца, якую здабываюць з соснаў метадам падсочкі — нанясеннем разрэзаў на кару з агаленнем паверхні абалоны.
Выкарыстанне Маладая абалона некаторых дрэў прыдатная для ўжывання ў ежу. Сасновая абалона раней у вялікай колькасці нарыхтоўвалася ў ежу ў Сібіры. Яна займала значнае месца ў рацыёне, напрыклад, якутаў, хантаў і мансі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Парастак Катэгорыя:Марфалогія раслін Катэгорыя:Драўніна