Аляксандр Васілевіч Нікольскі () — расійскі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, музычны пісьменнік, педагог.
Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1897—1900). Вучань С. Танеева і інш. З 1894 выкладаў у Маскве ў Народнай кансерваторыі (1912—18), Сінадальным вучылішчы (1915—23), Маскоўскай кансерваторыі (з 1928, з 1935 прафесар). У 1923—31 працаваў у Дзяржаўным інстытуце музычнай навукі.
Даследаваў рускія царкоўныя спевы, народны песенны фальклор. Аўтар прац «Формы рускіх царкоўных спеваў» (1915), «Кароткі нарыс гісторыі царкоўных спеваў у перыяд І—X стст.», «Голас і слых харавога спевака» (абедзве 1916). Адзін першых у рускай харавой музыцы выкарыстаў вострагучальныя гарманічныя спалучэнні. Стварыў (разам з П. Частковым) новы від харавой партытуры з падзелам галасоў на дробныя тэмбравыя групы. Уваходзіў у Беларускую песенную камісію.
Аўтар пераважна царкоўнай музыкі, у т.л. «Літургіі Папярэднеасвечаных дароў» (1907), многіх песнапенняў, а таксама дзіцячых опер, харавых твораў, апрацовак народных песень, у т.л. беларускіх «Ой, ляцелі гусі», «А ў лесе, лесе», «Дзе ты, хмелю, начаваў».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі