Аўтахто́ны (ад — «сам» і — «зямля»), абарыге́ны — арганізмы, якія ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў пэўнай мясцовасці і працягваюць жыць у ёй у цяперашні час.
Агульная характарыстыка Аўтахтоны звычайна складаюць старажытнае ядро флоры ці фаўны пэўнага рэгіёна. Напрыклад, качканос і эўкаліпт з'яўляюцца аўтахтонамі Аўстраліі, а мурашкаеды, ляніўцы і дзікая бульба — Паўднёвай Амерыкі.
Выкапнёвыя аўтахтоны ўваходзяць у склад арыктацэнозаў.
У Беларусі На тэрыторыі Беларусі да аўтахтонаў адносяць большую частку выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою. У сучаснай фаўне і флоры Беларусі аўтахтоны не адзначаны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Эвалюцыя Катэгорыя:Біягеаграфія Катэгорыя:Экалогія