І́ржы Во́лькер (, поўнае імя Іржы Карал Волькер (); , Просцеёў — , там жа) — чэшскі паэт, прадстаўнік так званай пралетарскай паэзіі.
Біяграфія Паходжанне і дзяцінства
Нарадзіўся ў Просцеёве ў сям’і банкаўскага чыноўніка Фердынанда Волькера і Здэны (народжанай Складалавай). Вучыўся ў гімназіі ў родным горадзе. У 1916—1917 гадах удзельнічаў у скаўцкіх лагерах у Арлоўскіх лясах пад кіраўніцтвам Антаніна Свойсіка. Да дваццаці гадоў праводзіў вакацыі ў бабулі і дзядулі ў летняй рэзідэнцыі сям’і Складалавых на Святым Копечку каля Оламаўца. Менавіта там ён напісаў найбольш вершаў у перыяд паміж маем і жніўнем 1918 года.
Вучоба і дзейнасць З 1919 года па жаданні бацькі вывучаў права ў Празе, аднак адначасова наведваў літаратурныя лекцыі Ф. К. Шалды і Здэнека Неедлы. У Празе знаходзіўся да чэрвеня 1923 года.
У 1921 годзе выйшаў з рымска-каталіцкай царквы. У тым жа годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславакіі. Быў членам «Літаратурнай групы» (1921—1922) і мастацкага аб'яднання «Дзевясіл» (1922—1923), якія пакінуў з-за нязгоды з іх творчым і палітычным развіццём.
Хвароба і смерць У красавіку 1923 года ў Волькера дыягнаставалі туберкулёз. Ён лячыўся ў Высокіх Татрах (Татранска Палянка) і на востраве Крк. Смяротна хворым быў перавезены дадому ў Просцеёў, дзе і памёр 3 студзеня 1924 года. Пахаваны на гарадскіх могілках у Просцеёве.
Творчасць У юнацтве Волькер займаўся музыкай і маляваннем, але найбольшую ўвагу надаваў літаратуры. Пачынаў пад уплывам Франі Шрамека.
Яго першы паэтычны зборнік «Госць у дом» (Host do domu, 1921) выказвае давер да жыцця і аптымізм, сціплы погляд на свет і спагаду да бедных (вершы «Хлопчык», «Паштовая скрынка»). У вершах праяўляецца хрысціянская спагада і лірызацыя штодзённых рэчаў.
Зборнік «Цяжкая гадзіна» (Těžká hodina, 1922) лічыцца самым значным у яго творчасці і ўключае тыповыя вершы пралетарскай паэзіі. У ім дамінуюць сацыяльныя матывы і тэма рэвалюцыі. У сацыяльных баладах («Балада пра сон», «Балада пра вочы качагара», «Балада пра ненароджанае дзіця») чалавек паказаны як ахвяра сацыяльных праблем.
Таксама напісаў паэму «Святы Копечак» (Svatý Kopeček, 1921), натхнёную «Зонай» Гіёма Апалінэра. Акрамя паэзіі, пісаў казкі з сацыяльным падтэкстам («Пра мільянера, які скраў сонца»), апавяданні і драмы.
Перад смерцю напісаў уласную эпітафію:
Ацэнкі Пасля смерці паэта яго творчасць стала прадметам спрэчак. У 1925 годзе ў часопісе Pásmo з'явіўся артыкул «Даволі Волькера!», напісаны членамі «Дзевясіла».
Беларускія пераклады Творы Іржы Волькера ўпершыню перакладзены на беларускую мову паэтам Уладзімірам Жылкам, які разам з ім вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. У 1926 годзе ў пражскім часопісе «Прамень» (№ 1) быў апублікаваны цыкл «З Волькера», які ўключаў вершы «...На шпітальнай пасьцелі праменьні падуць» і «Песьня кахання» («Кажаш, што толькі ў тваіх вачох — цэлы сьвет…»). У тым жа нумары выйшла апавяданне Волькера «Служка» (пераклад Жылкі пад псеўданімам Л. Макашэвіч).
Бібліяграфія Зборнікі вершаў Host do domu (1921) — «Госць у дом» Těžká hodina (1922) — «Цяжкая гадзіна» Svatý Kopeček (1921) — «Святы Копечак» Pozůstalost (1924) — «Пасмяротныя вершы»
Проза і драматургія Proletářské umění (1922, разам з Каралам Тэйге) — тэарэтычны артыкул Tři hry (1923) — «Тры п'есы» («Бальніца», «Магіла», «Найвышэйшая ахвяра») Pohádky — «Казкі»
Выданні на беларускай мове
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэшскамоўныя паэты Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхаславакіі Катэгорыя:Драматургі Чэхіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1900 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Просцеёве Катэгорыя:Памерлі ў 1924 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Просцеёве Катэгорыя:Пахаваныя ў Просцеёве