Любанскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Любанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Любанскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Любані, на вуліцы Першамайскай, 24а.

Структура У структуру Любанскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 35); Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме; Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Сацыялістычнай, 27); Фінансавы аддзел (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 35); Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 33); Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Першамайскай, 35); Юрыдычны сектар; Падрадзяленне па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 12 жніўня 2024 — Віталь Віктаравіч Платун.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Любані Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Любанскі раён