Ушацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ушацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Ушачаў, на вуліцы Ленінскай, 12.

Структура У структуру Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Сектар культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел па адукацыі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел унутраных спраў; Фінансавы аддзел; Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Сектар спорту.

Старшыні з 20 лістапада 2025 — Сяргей Сцяпанавіч Шамовіч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Ушачаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Ушацкі раён