Кармянскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кармянскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Кармы, на вуліцы Ільюшчанкі, 34.
Структура У структуру Кармянскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Фінансавы аддзел; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел эканомікі; Аддзел адукацыі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар спорту і турызму; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні з 25 верасня 2023 — Дзмітрый Аляксандравіч Шынкарэнка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Кармы Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Кармянскі раён