Алег Мікалаевіч Маціевіч () — беларускі мастак–жывапісец і педагог.
Біяграфія У 1973 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі, А. Кішчанкі, М. Данцыга.
Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1976—1990), а таксама ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1990—2008).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984.
Творчасць Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Найбольш вядомыя працы: карціны «Успаміны» (1985), «Бакеншчык» (1986), «Рыбакі на Прыпяці», «Вясковае вяселле» (абедзве 1987), «Былы рынак» (1989), «22 чэрвеня» (2000), «На доўгую памяць» (2006), «Мірнае лета», «Паветраная трывога» (абедзве 2014); партрэты «Аўтапартрэт», «Партрэт мамы» (абодва 1973), «Юля» (1974), «Ірына» (1975), «Мастак Р. Сітніца», «Паэт Р. Барадулін» (абодва 1987), «Паэт Л. Дранько-Майсюк», «Гісторык і пісьменнік У. Арлоў (1989), «Дзеці» (1994); пейзажы «Мой сад у Магілёве» (1972), «У восеньскім садзе» (1983), «Вечар у вёсцы» (1985), «Летні вечар» (1987), «Ноч у Жыровічах» (1991–1992), «Пейзаж з крыжам в. Галічы», «Пейзаж з коньмі» (1996), «Лепельскія азёры» (2007); нацюрморты «Сухія кветкі» (1970), «Нацюрморт з кветкамі», «Нацюрморт з пеўнікам» (1976), «Нацюрморт з лямпай», «У вёсцы» (абодва 1986), «Грыбы» (1987), «Сялянскі нацюрморт» (1990).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя