Ірына Вячаславаўна Назаранка () — урач прамянёвай дыягностыкі. Кандыдат медыцынскіх навук (2020), дацэнт (2022). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2026 года).

Біяграфія Скончыла ў 2013 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамянёвая дыягностыка», у 2020 годзе скончыла аспірантуру Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

У 2013—2014 гадах працавала ўрачом-інтэрнам па прамянёвай дыягностыцы ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

У 2014—2016 гадах працавала ўрачом-рэнтгенолагам Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.

З 2016 года працавала асістэнтам на кафедры прамянёвай дыягностыкі, прамянёвай тэрапіі з курсам ФПКіП Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З 2020 года займала пасаду дацэнта. З 2021 — дэкан медыка-дыягнастычны факультэта ГДМУ.

15 студзеня 2026 года прызначана рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэтаЛукашэнка даў згоду на назначэнне рэктараў у ВНУ ў Брэсце і Гомелі.

Навуковыя інтарэсы Прамянёвая дыягностыка, ультрагукавая дыягностыка.

Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)Декан Гомельского ГМУ: совершенствуем образовательный процесс, внедряем инновационные формы

Крыніцы

Спасылкі Назаранка, Ірына Вячаславаўна (кандыдат медыцынскіх навук; прамянёвая дыягностыка; род. 1991)

Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта