Васіль Калавур (; да 1850, Шаломічы — пасля 1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на Піншчыне, паўстанец з атрада Рамуальда Траўгута. Брат паўстанца Сямёна Калавура.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Калавураў герба «Астоя». Нарадзіўся ў ваколіцы Шаломічы Пінскага павета Мінскай губерні.

Паводле звестак мясцовых жыхароў, да пачатку паўстання Васіль атрымліваў адукацыю ў Вільні.

У чэрвені 1863 года далучыўся да паўстання, уступіўшы ў атрад Рамуальда Траўгута. Удзельнічаў у баях пад Парэччам і Калодным. Пасля паразы асноўных сіл паўстанцаў у ліпені 1863 года і пачатку пераследу з боку расійскіх войскаў, Васіль пераапрануўся ў жаночае адзенне. У такім выглядзе ён паспяхова прайшоў праз вайсковыя патрулі з вёскі Колбы праз Пінск у Жабчыцы, адкуль здолеў выехаць у Галіцыю (Аўстра-Венгрыя). У эміграцыі пражываў у Галіцыі, падтрымліваў сувязі з ветэранамі паўстання.

Памяць У 1933 годзе ў вёсцы Шаломічы (у той час у складзе Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай) быў урачыста адкрыты помнік героям паўстання 1863 года. Імёны братоў Васіля і Сямёна Калавураў былі высечаны на мануменце. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1939 годзе арыгінальны помнік быў знішчаны: паводле сведчанняў, дошку з імёнамі і польскага арла вывезлі да балота і ўтапілі. Помнік быў адноўлены на ранейшым месцы ў 2020 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Эмігранты Васіль