У панядзелак 21 кастрычніка 2024 года самалёт Іл-76Т выконваў грузавы рэйс па маршруце ААЭ — Ам-Джэрэс, але пры пралёце над тэрыторыяй Судана паваліўся на зямлю і цалкам разбурыўся. Загінулі ўсе 5 чалавек на борце. Катастрофа адбылася на фоне грамадзянскай вайны паміж фактычным кіраўніком дзяржавы Абдэлем аль-Бурханам і лідарам Сіл аператыўнай падтрымкі Махамедам Дагала.
Самалёт раней належаў кіргізскай авіякампаніі New Way Cargo Airlines.
22 кастрычніка Сілы аператыўнай падтрымкі заявілі аб выяўленні аварыйных бартавых самапісцаў і аб намеры апублікаваць дадзеныя. 24 кастрычніка прыхільнікі Дагала заявілі, што борт выкарыстоўваўся арміяй Бурхана для забеспячэння сваіх войск у Эль-Фашыры.
Крыніцы
Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Судане Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 21 кастрычніка Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане