__NOTOC__

20 красавіка — сто дзесяты (сто адзінаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1534: Француз Жак Карцье выправіўся ў сваё першае падарожжа з мэтай адшукаць заходні шлях у Кітай. 1653: Олівер Кромвель разагнаў Доўгі парламент у Англіі. 1792: Францыя абвясціла вайну Аўстрыі, што стала пачаткам Войн рэвалюцыйнай Францыі. 1841: У часопісе Graham's Magazine апублікавана першае ў гісторыі дэтэктыўнае апавяданне — «Забойства на вуліцы Морг» Эдгара Алана По. 1906: Адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове адбылася ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Мінска). 1918: «Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі (губернскіх і павятовых камендантах) 1922: У Парыжы на стадыёне «Першынг» адкрыліся першыя сусветныя жаночыя гульні. Апошнія з іх адбыліся ў 1934 годзе ў Лондане. 1923: В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з Дзяржаўнай калегіі БНР. 1945: Скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёна. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам. 1950: Адкрыўся Ісландскі нацыянальны тэатр. 1968: «Deep Purple» упершыню выступілі з канцэртам. 2012: Авіякатастрофа ў Ісламабадзе з пасажырскім самалётам Boeing 737. 2021: У Чадзе падчас баявых дзеянняў загінуў прэзідэнт краіны Ідрыс Дэбі.

Нарадзіліся

570: Мухамад, прарок (пам. 8.6.632) 1492: Іаган Агрыкала, багаслоў 1586: Роза Лімская, каталіцкая святая, патронка Перу і Лімы (пам. 24.8.1617) 1660: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст (пам. 15.8.1721) 1745: Філіп Пінель, французскі ўрач 1840: Адзілон Рэдон, французскі мастак 1889: Адольф Гітлер, кіраўнік Германіі, ідэолаг нацызму (пам. 1945) 1918: Кай Манэ Бёр’е Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981) 1955: Жыль Брасар, канадскі фізік 1957: Людка Сільнова, беларуская паэтэса 1974: Урмас Паэт, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1983: Міранда Кэр, аўстралійская супермадэль 1993: Філіп Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет 1994: Павел Аляксандравіч Куліжнікаў, расійскі канькабежац

Памерлі

1314: Клімент V, Папа Рымскі (нар. у 1264) 1693: Клаўдзіа Каэльё, іспанскі мастак 1743: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак 1786: Джон Гудрайк, англійскі астраном (нар. 17.9.1764) 1899: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік (нар. 12.3.1832) 1910: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (нар. 19.10.1890) 1918: Карл Фердынанд Браўн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1909 года (нар. 6.6.1850) 1947: Крысціян X, кароль Даніі (нар. 26.9.1870) 1971: Альберта Маньелі, італьянскі мастак 1994: Жан Кармэ, французскі акцёр

Святкуюць : Дзень кітайскай мовы : Дзень дэкларацыі аб незалежнасці. : Дзень перавернутага ананасавага пірага , Дзень рэспублікі. , Дзень экспедыцыі 33-х.

420