Друцкаўшчы́нскае радо́вішча бало́тных жале́зных руд — радовішча балотных жалезных руд каля вёскі Друцкаўшчына Нясвіжскага раёна.
Пластавыя паклады звязаны з сучаснымі азёрна-балотнымі адкладамі. Перспектыўныя запасы складаюць каля 8 тыс. м³.
Карысныя выкапні — бурая вохра са слаба выражанымі слаямі бурых і чорных ажалезненых праслояў. Магутнасць карыснай тоўшчы — каля 0,4 м, ускрышы — 0,2—0,4 м.
Балотныя жалезныя руды прыдатныя для вырабу фарбаў. Радовішча не распрацоўваецца.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Радовішчы Беларусі Катэгорыя:Радовішчы жалезных руд