Плата́н (Platanus) — род кветкавых раслін сямейства платанавых.
Апісанне
Лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметр ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калонападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у звіслых галоўчатых суквеццях. Плод — арэшак.
Арэал
Род аб’ядноўвае 7-10 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і ў Еўразіі (ад Балканскага паўвостравава і Усходняга Міжземнамор’я да Індакітая). 3 антычнага часу культывуюць .
Значэнне
Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны мэблевы матэрыял.
Крыніцы
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Платанавыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі