Георгій Якаўлевіч Галенчанка (; ) — беларускі гісторык-медыявіст, кнігазнавец, скарыназнавец. Доктар гістарычных навук (1965).
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1960 годзе. У 1960—1962 гадах быў супрацоўнікам аддзела рэдкай кнігі Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.
У 1965 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута.
У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
З 1968 года — у Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду. З 1991 па 2005 гады — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часуГаленчанка Георгій Якаўлевіч // Інстытут гісторыі НАНБ.
Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Познаньскім універсітэце.
Памёр 9 сакавіка 2026 года.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Кірункі навуковай дзейнасці: пытанні крыницазнаўства XIII—XVIII стст., гістарыяграфія гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, культура, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя і этнічныя адносіны, кірылічнае кнігадрукаванне XVI—XVIII стст., гістарыяграфія скарыназнаўства.
У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI—XVIII стагоддзяў (кірылаўскага)» (нав. кіраўнік — А. А. Сідараў).
Важлівым напрамкам навуковай дзейнасці было вывучэнне творчай спадчыны Ф. Скарыны і яго асяроддзя. Вынікам грунтоўных шматгадовых даследаванняў з’явілася манаграфія «Францыск Скарына ― беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993), што стала падставай для доктарскай дысертацыі, абароненай у 1999 годзе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993).
Працы Вадзяныя знакі / Г. Я. Галенчанка // — С. 179. Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Інстытут гісторыі НАНБ
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага