Аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ, або філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ — аддзяленне, якое існавала ў 1947—1989 гадах у складзе гістарычнага факультэта БДУ і адыграла ключавую ролю ў станаўленні ўніверсітэцкай філасофскай, псіхалагічнай і сацыялагічнай адукацыі ў Беларусі. У 1989 на базе аддзялення філасофіі, аддзялення палітэканоміі і аддзялення сацыялогіі быў створаны філасофска-эканамічны факультэт БДУ.

Гісторыя 1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.З АРТЫКУЛА С. Я. ВАЛЬФСОНА АБ ДЗЕЙНАСЦІ ФАКУЛЬТЭТА ГРАМАДСКІХ НАВУК БДУ (Вестник Наркомпроса ССРБ. 1922. № 3. С. 13—14.) Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы.

У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні. Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы

У 1924 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці факультэта грамадскіх навук.З ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ БЮРО ЦК КП(б)Б 24—25 ліпеня 1924 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 3. Спр. 3. Л. 245. Машынапіс. аўтогр.) 25 жніўня 1925 года факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ (прававое і эканамічнае аддзяленні).Першыя крокі па аднаўленню вышэйшай юрыдычнай адукацыі на Беларусі

У 1927 годзе ў складзе педагагічнага факультэта БДУ былі кафедры: фізікі; агульнага мовазнаўства і гісторыі беларускай мовы; неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі; дыялектычнага матэрыялізму; педалогіі; батанікі; расійскай гісторыі; гісторыі Беларусі; расійскай літаратуры; заходнееўрапейскай літаратуры; псіхалогіі; старажытнай гісторыі; новай гісторыі; агульнай гісторыі; астраноміі; гісторыі рэлігіі і гісторыі Усходу; гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі; арганічнай хіміі; старай беларускай пісьменнасці; геалогіі і мінералогіі; методыкі матэматыкі; вышэйнай матэматыкі; агульнай хіміі; заалогіі; методыкі фізікі; параўнальнага мовазнаўства; метэаралогіі; методыкі грамадазнаўства; беларускай мовы.

28 ліпеня 1931 г. на падставе пастановы Савета Народных Камісараў БССР педагагічны факультэт БДУ быў рэарганізаваны ў самастойны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.История БГПУ

У 1934 у складзе БДУ быў утвораны гістарычны факультэт.

Па стане на 1 сакавіка 1941 на гістарычным факультэце БДУ існавалі чатыры гістарычныя кафедры — гісторыі старажытнага свету (утворана ў 1938 г.), гісторыі сярэдніх вякоў (1938 г.), гісторыі новага часу (1937 г.), гісторыі СССР (1937 г.) і тры сацыяльна-эканамічныя кафедры — асноў марксізму-ленінізму (1938 г.), палітычнай эканоміі (1940 г.), філасофіі (створана ў пачатку 1941 г.).Гісторыя БДУ 1940—1950

У 1946 г. ва ўніверсітэце была адкрыта кафедра педагогікі і псіхалогіі, якую ўзначаліў дацэнт Л. В. Шашкоў, а з 1947 г. на аддзяленні логікі, псіхалогіі і рускай мовы філалагічнага факультэта пачынаецца падрыхтоўка псіхолагаў (першы выпуск прайшоў у 1950 г. і складаўся з 25 чалавек). Таксама супрацоўнікі кафедры забяспечвалі выкладанне псіхалогіі на розных факультэтах БДУ. На аддзяленні логікі, псіхалогіі і рускай мовы працаваў студэнцкі гурток, вялася актыўная навуковая праца студэнтаў, а ў 1949 г. упершыню была адкрыта аспірантура па псіхалогіі. Аддзяленне і аспірантура зачынены ў 1955 годзе, кафедра працягвала існаваць.История и современное состояние кафедры социальной и организационной психологии

У 1947 на гістарычным факультэце было адкрыта аддзяленне філасофіі і кафедра гісторыі філасофіі (скасавана ў 1949, загадчык член-карэспандэнт АН СССР М. Т. Іаўчук).ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы

У 1950 годзе створана кафедра гісторыі філасофіі і логікі (загадчык — дацэнт І. С. Чымбург).Гісторыя БДУ 1950—1954

У 1964 арганізавана кафедра навуковага камунізму (загадчык — дац. М. Р. Круцько).Гісторыя БДУ 1960—1970

У 1956/57 навучальным годзе акадэмік АН СССР Г. Ф. Аляксандраў прачытаў для студэнтаў чацвёртага і пятага курсаў гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта курс лекцый «Гісторыя сацыялагічных вучэнняў». У 1958 г. у БДУ выйшла яго кніга «Гісторыя сацыялогіі як навука». Пасля прыняцця ў лістападзе 1965 г. Пастановы ЦК КПБ «Аб арганізацыі канкрэтна-сацыялагічных даследаванняў у рэспубліцы» сталі стварацца навуковыя структуры ў АН БССР і ВНУ. У адпаведнасці з гэтай пастановай у 1967 г. у БДУ ствараецца Праблемная навукова-даследчая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў (ПНДЛСІ), якую ў розныя гады ўзначальвалі член-карэспандэнт АН БССР, прафесар І. М. Лушчыцкі; дацэнты С. І. Дзерышаў, І. І. Зубаў; прафесары М. Р. Юркевіч, Г. П. Давідзюк, С. Д. Лапцёнак.Об истории кафедры социологии

У 1969 свет пабачыў першы нумар навуковага часопіса «Веснік Беларускага ўніверсітэта імя У. І. Леніна». Выданне пачынае серыя «Гісторыя, філасофія, эканоміка, права». Усяго запланавана 4 серыі.

У 1973 годзе, у сувязі з развіццём філасофскай адукацыі і навуковых даследаванняў на базе кафедры філасофіі арганізуюцца дзве самастойныя кафедры: марксісцка-ленінскай філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў, якую ўзначаліў доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт АН БССР В. І. Сцяпанаў; марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў, загадчыкам якой стаў доктар філасофскіх навук, прафесар Г. П. Давідзюк.Кафедра философии и методологии науки — История и современное состояние кафедры

З пачатку 1974/75 навучальнага года на філасофскім аддзяленні гістарычнага факультэта БДУ па ініцыятыве прафесара Г. П. Давідзюка была адкрыта спецыялізацыя па прыкладной сацыялогіі. У 1975 г. пры кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў адкрыта аспірантура па прыкладной сацыялогіі.Гісторыя БДУ 1975—1977 У 1977 г. адбыўся першы выпуск спецыялістаў у галіне прыкладной сацыялогіі, якія былі размеркаваны на прадпрыемствы ў якасці сацыёлагаў, трое прыняты ў аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Прыкладная сацыялогія». Да пачатку 1980-х гг. у аспірантуры на кафедры філасофіі навучалася каля дваццаці чалавек па дадзенай спецыяльнасці.

За кошт маладых вучоных, якія скончылі аспірантуру, ішло папаўненне ПНДЛСІ і сектара прыкладной сацыялогіі пры кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ, які пачаў навукова-даследчую дзейнасць 5 мая 1974 г. Фінансаванне работы новай сацыялагічнай службы ажыццяўлялася за кошт гаспадарчых дагавораў інфармацыі прамысловымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Сектар прыкладной сацыялогіі адыграў важную ролю ў развіцці ўніверсітэцкай сацыялогіі, падрыхтоўцы прафесійных сацыёлагаў у рэспубліцы. Асноўная функцыя новай структуры заключалася ў выкананні шматлікіх заказаў ад прадпрыемстваў і арганізацый па даследаванні сацыяльных праблем у канкрэтным працоўным калектыве для апярэджання магчымых канфліктаў, выяўлення рэзерваў павышэння працоўнай актыўнасці, вызначэння эфектыўнасці прымаемых адміністрацыяй рашэнняў, удасканалення стылю працы кіраўнікоў усіх узроўняў, аптымізацыі ў падборы і расстаноўцы кіраўніцкіх кадраў. Сектар прыкладной сацыялогіі працаваў пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Г. П. Давідзюка. Першым загадчыкам сектара прыкладной сацыялогіі быў прызначаны І. Я. Пісарэнка. У наступным часе гэтую пасаду займалі І. Г. Мацюшэнка, а потым С. А. Шавель і Д. Г. Ротман. У розны час у сектары працавалі вядомыя беларускія сацыёлагі, псіхолагі і эканамісты: Г. М. Сакалова, А. М. Елсукоў, Л. А. Гуцаленка, С. В. Лапіна, Л. Р. Цітарэнка, А. Ц. Манаеў, А. І. Ляўко, Л. А. Саглаева, Ж. М. Грышчанка, З. М. Пінхасік, У. А. Палікарпаў, К. Г. Лапіч, Я. С. Яскевіч і інш.

У 1975 па прапанове праф. С. Д. Лапцёнка ствараецца кафедра этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму.Данилов А. Н. Ему было дано зажигать звезды… // Социология. — 2015. — № 3. — С. 140—144.

У 1976 у выніку падзелу кафедры педагогікі і псіхалогіі ствараецца кафедра псіхалогіі (загадчык дацэнт Р. І. Вадэйка. У 1978 пры кафедры зноў адкрываецца аспірантура.

У лістападзе 1979 года кафедру філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў узначаліла доктар філасофскіх навук, прафесар І. І. Жбанкова, у далейшым, з 1987 па 1989 год, ёю кіраваў доктар філасофскіх навук, прафесар А. М. Елсукоў, і з 1989 па 1991 — доктар філасофскіх навук, прафесар П. С. Карака. У гэты час кафедра паспяхова забяспечвала навучальны працэс на прыродазнаўчых факультэтах БДУ, вяла падрыхтоўку аспірантаў і ажыццяўляла распрацоўку навуковых праблем у галіне тэорыі пазнання, сацыяльнай філасофіі і філасофіі навукі.

У 1981 годзе кафедру філасофіі гуманітарных факультэтаў узначальвае доктар філасофскіх навук, прафесар В. С. Сцёпін. Пад ягоным кіраўніцтвам калектыў кафедры дабіваецца значных поспехаў як у педагагічнай дзейнасці, так і ў развіцці навуковых даследаванняў. У гэты перыяд на сістэмнай прафесійнай аснове была разгорнута падрыхтоўка студэнтаў і аспірантаў у галіне філасофіі, створаны і паспяхова заявілі аб сабе даследчыя калектывы і навуковыя школы. Адмысловае месца сярод іх заняла «Мінская школа» у вобласці філасофіі і метадалогіі навукі, творчыя дасягненні якой сталі шырока вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў шматлікіх краінах свету.

У 1987 годзе кафедру філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ узначаліў доктар філасофскіх навук, прафесар Анатоль Ізотавіч Зелянкоў. Пад яго кіраўніцтвам кафедра працягнула традыцыю навуковых даследаванняў у галіне філасофіі і метадалогіі навукі і дабілася значных вынікаў, былі апублікаваны сур’ёзныя манаграфічныя даследаванні, арганізаваны і праведзены на базе кафедры буйныя ўсесаюзныя і міжнародныя навуковыя канферэнцыі.

У 1989 годзе адкрываецца аддзяленне сацыялогіі і кафедра сацыялогіі. На базе аддзялення філасофіі, аддзялення палітэканоміі і аддзялення сацыялогіі ствараецца філасофска-эканамічны факультэт БДУ.

Вядомыя выпускнікі Яўген Міхайлавіч Бабосаў Андрэй Андрэевіч Ракаў Анатоль Ізотавіч Зелянкоў Таццяна Герардаўна Румянцава Мікалай Астапавіч Алексютовіч Леанід Фёдаравіч Яўменаў Ігар Міхайлавіч Бабкоў Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін Васіль Васілевіч Бушчык Ядвіга Станіславаўна Яскевіч Альберт Мікалаевіч Елсукоў Давід Генрыхавіч Ротман Святлана Генадзьеўна Карасёва Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч Віктар Аляксандравіч Адзіночанка Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня Анатоль Яфімавіч Тарас Уладзімір Леанідавіч Абушэнка Антон Іванавіч Савасцюк Ларыса Рыгораўна Цітарэнка Валерый Барысавіч Евароўскі Максім Расціслававіч Жбанкоў Алесь Камоцкі

Крыніцы

Спасылкі ФАКУЛЬТЭТ ФIЛАСОФII I САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК — факультэт, які фарміруе сэнсы История и современное состояние кафедры социальной и организационной психологии

Катэгорыя:Гістарычны факультэт БДУ Катэгорыя:Філасофія Беларусі Катэгорыя:Псіхалогія ў Беларусі Катэгорыя:Сацыялогія ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1989 годзе Катэгорыя:1947 год у Мінску