міні|Мім Пабла Сібес Мім (ад  — «пераймальнік, перайманне») — камедыйны жанр у антычным народным тэатры; кароткія імправізаваныя сцэнкі сатырычнага ці бытавога зместу з выкарыстаннем мімікі, жэстаў, акрабатыкі, танца, песні, імправізаванага тэксту.

Узнік у Старажытнай Грэцыі ў V стагоддзі да н. э.; у эліністычную эпоху (IV—III стагоддзі да н. э.) пашырыўся на Блізкі Усход, а ў I стагоддзі да н. э. быў вядомы ў Старажытным Рыме.

Першую літаратурную апрацоўку мім атрымаў у творчасці паэта Сафрона і яго сына Ксенарха, росквіту дасягнуў у творчасці Дэцыма Лаберыя і Публілія Сіра.

Мім паўплываў на літаратуру (дыялогі Платона, ідыліі Феакрыта), фарсы сярэднявечча і італьянскую камедыю дэль артэ.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэатр імправізацыі Катэгорыя:Антычная літаратура Катэгорыя:Камедыя