Яўген Аляксандравіч Зубовіч (, Чавусы, Магілёўская вобл.) — беларускі пісьменнік, краязнавец. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыццяпіс Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, курсы экскурсаводаў пры Нацыянальным цэнтры па турызме (2010). Аўтар публікацый па краязнаўстве і турызме, піша вершы і прозу. Грае на валынцы.
Надрукаваў краязнаўчую кнігу «Чавусы — горад святога Марціна» (Магілёў, 2008), зборнік вершаў, п’есаў, апавяданняў «У небе сонца заходзіць самотна» (Мінск, 2009), гістарычны раман «Беларускі палкоўнік» (Мінск, 2018). У 2020 годзе выйшла другая кніга «Беларускі палкоўнік. Кніга 2».
Кніга «Беларускі палкоўнік», у 2019 годзе перамагла на сайце Kniha.of.by паводле вынікаў чытацкага галасавання ў конкурсе «Кніга году»Пераможца чытацкага галасавання: «Бог мяне стварыў для таго, каб я займаўся літаратурай», 3 чэрвень 2019.
Крыніцы
Спасылкі Зубовіч Яўген на bellit.info Яўген Зубовіч: Стварыць класічны гістарычны раман!, 12.09.2018 «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» , Настаўніцкая газета, 7.09.2018
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавусах Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў