Паўднёвыя Аркнейскія астравы () — група астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна, у Антарктыцы.
Складаецца з 4 буйных (Каранейшэн, Лоры, Паўэл, Сігні) і каля 40 дробных астравоў. Плошча 621 км². Вышыня да 1265,8 м.
Складзены ў асноўным з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Большая частка ўкрыта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак.
Адкрыты ў 1821 годзе англійскім і амерыканскім прамыслоўцамі Дж. Паўэлам і Н. Палмерам і першапачаткова названы архіпелагам Паўэла. На астравах англійскія і аргенцінская навуковыя станцыі.
Гл. таксама Фалклендскі канфлікт Антарктыка Антарктычная філатэлія
Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў Амерыцы Катэгорыя:Незаселеныя астравы