Аляксей Знаткевіч (, в. Дашкаўка, Магілёўскі раён) — беларускі журналіст, перакладчык.

Жыццяпіс Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпер-Хіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бетоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнет-часопісу Transition Online. Працаваў на Радыё Свабода.

Перакладае з ангельскай і чэшскай моваў. Сярод перакладзеных аўтараў — Чарлз Букоўскі, Нік Кейв, Кен Кізі, Мілан Кундэра, Ірвін Уэлш. Пераклады і ўласныя літаратурныя тэксты друкаваў у часопісе «ARCHE». Асобнай кнігай выйшаў пераклад рамана Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» (Мінск, 2017).

У 2018 годзе яго пераклад патрапіў у Шорт-ліст прэміі Карласа ШэрманаПрэмія імя Карласа Шэрмана (2016—2023).

Крыніцы

Спасылкі Аляксей Знаткевіч: «Самае складанае — перакласці жывую мову», prajdzisvet.org Знаткевіч Аляксей, на bellit.info Аляксей Знаткевіч. Кожнаму свая вайна, НН № 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі