Ліпічанская пушча — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, лясны масіў у Мастоўскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Заказнік плошчай 15 153 га быў створаны ў 2002 годзеБЭ. Т.18, кн. І. С. 419. Адміністрацыйны цэнтр заказніка знаходзіцца ў в. Галубы (Мастоўскі раён).
Апісанне Ліпічанская пушча размяшчаецца на левабярэжжы Нёмана, у ніжнім цячэнні ракі Шчара. Паверхня — плоская пойма са старыцамі і рэдкімі ўзвышшамі, хвалістая тэраса з старажытнымі дзюнамі і інш. Сваеасаблівымі катэгорыямі рэльефа з’яўляюцца марэнныя ўзгоркі і дзюны ў выглядзе масіваў і адзнкавых форм сярод марэннай і водна-ледавіковай раўніны. Комплекс эолавых пясчаных узгоркаў і град з’яўляецца надзвычай рэдкім для Беларусі. Ліпічанскі комплес дзюн стаў эталонам эолавых форм рэльефа. Асабліва шмат дзюн уздоўж Нёмана, Шчары і на берагах Пад’яваркі.
Паўночную частку заказніка перасякае рака Нёман у сваёй сярэдняй плыні. Рэчышча звілістае, са шматлікімі старыцамі, водмелямі, перакатамі і пясчанымі астравамі.
Глебы дзярнова-забалочаныя, поймавыя, дзярнова-падзолістыя, пясчаныя, тарфяна-балотныя і інш. Лясы шыракалістыя, яловыя высокаўзроставыя.
У заказніку адзначаны 16 відаў раслін, 11 відаў беспазваночных жывёл, 1 від ракападобных, 3 віды рыб, 18 відаў птушак і 2 віды млекакормячых, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.Липичанская пуща
Геалогія У перыяд адступання паазерскага ледавіка расталыя воды запоўнілі Нёманскую нізіну ў нізоўі Шчары. Узнікла вялізнае «Нёманскае возера», воды якога спачатку сцякалі на поўдзень, на Палессе, а пазней, калі ў раёне цяперашняга Гродна была размыта марэнная града, яны выцеклі ў Балтыйскае мора. Адбылося гэта паміж XVIII і X стагоддзямі да нашай эры.
Дно велізарнага вадаёма ўсцілалі нанесеныя вадой пяскі. Вецер перамяшчаў іх, утвараючы пясчаныя грады-дзюны. З цягам часу, калі клімат стаў больш вільготным і цёплым, з’явіліся ўмовы для хуткага развіцця расліннасці. Уся даліна і дзюны параслі лесам, спыніліся іх рух і стварэнне.
Флора
Пераважаюць верасова-імшыстыя сасновыя бары на водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных пясках. Сярод ландшафтаў асабліва прывабнымі з’яўляюцца марэнныя ўзгоркі і дзюны. Значная частка ляснога масіву — чарнічныя і кіслічныя ельнікі. Распаўсюджаны вытворныя травяныя, кіслічныя і чарнічныя бярэзнікі і вятроўнікавыя чорнаалешнікі. Уздоўж Нёмана захаваліся асобныя ўчасткі поймавых дуброў, узрост некаторых дуброў дасягае 230 гадоў. Растуць таксама грабы, ясені, клёны.
Сустракаюцца 754 віды вышэйшых сасудзістых раслін, з якіх 16 у Чырвонай кнізе Беларусі: , , , і інш.Липичанская пуща
Фаўна Фаўна ўключае 29 відаў млекакормячых, 11 — амфібій і рэптылій, 30 — рыб, 136 — птушак. У Чырвонай кнізе Беларусі , , , , .
Тут жывуць , , можна заўважыць , і многіх іншых птушак, з рыб у р. Шчара сустракаюцца , і . З буйных млекакормячых адзначаны высакародны алень.
Гісторыя У XIV—XV стагоддзях гэтыя тэрыторыі сталі ўласнасцю вялікага князя Літоўскага, а потым і караля Рэчы Паспалітай. Да XVI ст. лясы належалі кароне. За заслугі перад дзяржавай кароль дараваў частку сваіх лясоў вялікалітоўскім вяльможам.
У XVIII стагоддзі ў міжрэччы Нёмана і Шчары адным з першых месцаў па здабычы балотнай руды для вытворчасці жалеза была тэрыторыя ля ракі Пад’яваркі. У выніку ў месцы здабычы паўстаў населены пункт Руда Яварская. Належаў гэты руднік Радзівілам, якія валодалі дваром Явар і часткай пушчы. Ад назвы двара і пайшла назва рудніка, а пасля і вёскі.
Гэтак жа, часткай пушчы, прычым больш значнай, чым у Радзівілаў, валодалі Чацвярцінскія. Яны ў пойме ракі Чарняўка (прыток Нёмана) закладваюць руднік, які атрымлівае назву ад двара Чацвярцінскіх Ліпічна, што знаходзіўся на правым беразе р. Нёман. Такім чынам, з’явіўся населены пункт Руда Ліпічанская. Па імені двара называліся ў пушчы і глухія хутары, якія да гэтага часу захавалі назву Ліпічанская Пушча. Пасля Ліпічанскай пушчай сталі называць і ўвесь лясны масіў міжрэчча Нёмана і Шчары, уключаючы тэрыторыі, што не належалі Чацвярцінскім.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Ліпічанскай пушчы дзейнічаў атрад «Перамога», а са снежня 1943 па 12 ліпеня 1944 брыгада «Перамога» пад кіраўніцтвам Булака Паўла ІванавічаИстория .
У 2002 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл заснаваны ландшафтны заказнік.
Выкарыстанне тэрыторыі Зона адпачынку і турызму. Лясы маюць вялікае водаахоўнае значэнне.
Распрацавана некалькі маршрутаў падарожжаў па яго тэрыторыі, абсталяваны пляцоўкі для адпачынку і турысцкіх стаянак, вядзецца пракат турысцкага абсталявання. У пушчы маюцца некалькі цікавых аб’ектаў для наведвання: курганны могільнік эпохі неаліту, стаянка старажытнага чалавека (сярэдзіна І тыс. да н.э.), старажытнае гарадзішча, Свята-Троіцкая крыніца і інш. На тэрыторыі заказніка забараняецца: пашкоджанне і знішчэнне дрэвава-хмызняковай расліннасці, парушэнне натуральнага глебавага покрыва, выпальванне сухой травы, выпас жывёлы, правядзенне работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту і інш.
У нумізматыцы У 2008 адчаканена памятная манета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная заказніку «Ліпічанская пушча». На яе рэверсе выяўлены звычайны зімародак, на аверсе — лілея кучаравая.
Крыніцы
Літаратура Лабанок П. Ліпічанская пушча // Петрыкевіч М. Ліпічанская пушча //
Спасылкі Беларусь у асобах i падзеях Манета, прысвечаная пушчы Пастанова Савета Міністраў
Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Пушчы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мастоўскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Шчучынскага раёна