1-я цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» за дасягненні ў галіне кінематографа за 2019 і 2020 гады адбылася 10 мая 2022 года ў анлайн-фармаце. Пераможцы былі абвешчаны на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках прэміі.
У конкурсе ўдзельнічалі 88 фільмаў (ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя), створаныя беларускімі аўтарамі цягам двух гадоў. Такі храналагічны перыяд быў абраны, каб падтрымаць фільмы, якія не атрымалі належнай увагі з-за пандэміі COVID-19 і палітычнага крызісу ў Беларусі.
Арганізатарамі прэміі выступілі кінакрытыкі і журналісты Дар’я Амяльковіч, Максім Карпіцкі, Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання не праводзілася з-за знаходжання арганізатараў і ўдзельнікаў у розных краінах.
Лідарам па колькасці ўзнагарод стаў дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» рэжысёра Максіма Шведа, які перамог у 3 намінацыях: «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», «Найлепшы рэжысёр» і «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (узнагарода сімвалічна прысуджана мінскім ЖЭЗам). Фільм «Возера радасці» атрымаў 2 узнагароды.
Пераможцы
Асноўныя катэгорыі КатэгорыіЛаўрэаты<center>Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм • «II» (рэж. Улада Сянькова)<center>Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм • «Возера радасці» (рэж. Аляксей Палуян)<center>Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм • «Чыстае мастацтва» (рэж. Максім Швед)<center>Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм • «Тата» (рэж. Марыя Якімовіч)<center>Найлепшы анімацыйны фільм • «Царства зорак» (рэж. Іван Гапіенка)<center>Найлепшы рэжысёр • Максім Швед — «Чыстае мастацтва»<center>Найлепшы акцёр • Мікалай Бандарэнка — «Дэзерцір»<center>Найлепшая актрыса • Анастасія Пляц — «Возера радасці»<center>Найлепшая праца аператара • Арцём Лобач — «Шлях дадому»<center>Найлепшы сцэнарый • Любоў Зямцова — «Месца кахання»<center>Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка • Мінскія ЖЭСы — «Чыстае мастацтва»<center>Найлепшая музыка ў фільме • Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук — «Код продкаў»<center>Адкрыццё года • Марыя Якімовіч
Журы У склад журы першай прэміі ўвайшлі арганізатары, а таксама запрошаныя эксперты (кінакрытыкі, журналісты, даследчыкі кіно). Сярод членаў журы былі: Дар’я Амяльковіч — кінакрытык, арганізатар прэміі. Максім Карпіцкі — кінакрытык, арганізатар прэміі. Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, арганізатар прэміі. Тарас Тарналіцкі — кінакрытык, арганізатар прэміі. Ульяна Будзік — кінакрытык. Ірына Дзям’янава — кіназнаўца. Максім Жбанкоў — культуролаг, кінааналітык. Антон Каляга — кінаблогер. Юрый Кастузік — кінакрытык. Ліна Мядзведзева — арт-менеджарка. Ігар Сукманаў — кіназнаўца. Вольга Раманава — культуролаг. Андрэй Расінскі — кінакрытык. Галіна Шур — кіназнаўца. Некаторыя члены журы пажадалі застацца ананімнымі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Чырвоны верас Катэгорыя:Кінапрэміі 2022 года Катэгорыя:Май 2022 года