Інеса Аўксенцьеўна Ушацкая () — філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1969). Дацэнт.
Біяграфія У 1960 годзе скончыла філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў Мінску абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Праблема традыцый і наватарства ў савецкай эстэтыцы 1920-х гадоў (на матэрыяле тэарэтычных прац і дыскусій)».
Працавала дацэнтам у Беларускай дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Навуковыя інтарэсы Эстэтыка, гісторыя эстэтыкі, тэорыя мастацтва, асоба мастака, мастацкая творчасць, мастацая культура.
Крыніцы
Спасылкі Ушацкая, Інеса Аўксенцьеўна (кандыдат філасофскіх навук ; 1933—1997)
Катэгорыя:Філосафы Беларусі