Святлена Мікалаеўна Немагай (нар. , ) — беларуская музыказнаўца, кампазітар, выкладчыца, перакладчыца, даследчык гісторыі музыкі Беларусі і Літвы.
Біяграфія Нарадзілася ў 1974 годзе ў Мінску.
У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» (спецыялізацыя «Музычная беларусістыка»). У 2003 г. там жа скончыла навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці 17.00.02 — музычнае мастацтва. У 1998—1999 гадах стажыравалася ў Акадэміі музыкі ім. І. Я. Падарэўскага (Познань) па спецыяльнасці «арганнае выканальніцтва». У 2006 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства (кандыдацкая дысертацыя «Творчасць М. К. Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя» пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства прафесара В. У. Дадзіёмавай). У 2007 г. атрымала другую вышэйшую музычную адукацыю па выканальніцкай спецыяльнасці — арганіст. У 2008 годзе — лаўрэатка прэміі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для маладых вучоных.
Працавала арганісткай касцёла св. Роха ў Мінску (1995—2008), касцёла св. Яна Хрысціцеля ў парафіі Авінска, Польшча (1998—1999), У 1996—2015 гадах — навуковы супрацоўнік Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2008—2011 г. — выкладчык кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2008—2021 г. — памочнік мастацкага кіраўніка ТК «Беларуская капэла». Была запрошана ў склад Ганаровага камітэту, скліканага Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны РП па святкаванні 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (2019). Удзельнічала ў працы Рэдакцыйнага камітэта твораў С. Манюшкі пры Польскім музычным выдавецтве (PWM).
З 2022 — загадчыца кафедры, з 2023 — дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладае музычную псіхалогію і фартэпіяна.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя музыкі Беларусі, літвінская і беларуская музычная культура ХІХ стагоддзя (асабліва творчасць Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Напалеона Орды). Аўтар дзвюх манаграфій і звыш 120 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Выступала з дакладамі на міжнародных канферэнцыях і семінарах у Беларусі, Францыі, Польшчы, Літве. Укладальнік і рэдактар шэрагу нотных выданняў (Ю. Дашчынскі «Вострабрамская літанія», С. Манюшка «Нёман, рака мая», «Песні нашага касцёла» і інш.).
Выступала з канцэртамі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Бельгіі, у т. л. на фестывалях «Магутны Божа» (Магілёў, 2001), «Калядныя вечары на Залатой горцы» (Мінск, 2005, 2006), 1-м міжнародным фестывалі М. К. Агінскага (Плунге-Рэтавас-Платэляй, 2006), «Залатагорская ліра» (Мінск, 2007), 56-м і 57-м Міжнародным фестывалях Манюшкі (Кудова-Здруй, 2018—2019 г.), фестывалі «Манюшка і яго часы» (Люблін, Сталёва Воля, Радам, 2019 г.), на канцэртах у Мінску, Нясвіжы, Магілёве.
Піша музыку (пераважна рэлігійнага зместу — месы і папулярныя рэлігійныя песні («Малітва да Багародзіцы», «Да Будслаўскай Божай Маці», «Малітва да св. Роха» і г.д.), выступае як арганізатар-укладальніца і канферансье на тэматычных канцэртах, прысвечаных розным аспектам музычнай культуры ХІХ стагоддзя, у іх сувязі з іншымі галінамі культуры. Перакладае з польскай на беларускую вершы паэтаў ХІХ стагоддзя (асабліва тэксты песень і рамансаў тагачасных кампазітараў, лібрэта опер «Галька», «Латарэя», «Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць» Станіслава Манюшкі).
Асноўныя публікацыі
Манаграфіі
Немагай, С. Жыццё і творчасць М. К. Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя / С. Немагай // Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2007. — 520 с.
Агінскі, М. К. Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя / М. К. Агінскі // Укладанне, уступны артыкул і каментар С. Немагай. — Мінск: «Каўчэг», 2018. — 365 с.
Артыкулы
Немагай, С. М. Помнікі айчыннай музычнай культуры ў віленскіх архівах: новыя знаходкі / С. М. Немагай, А. В. Фралоў // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2008. — № 12. — С. 53—62.
Немагай, С. М. Антон Сакульскі — кампазітар і педагог Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2008. — № 13. — С. 10—15.
Немагай, С. М. Вострабрамская літанія Юзафа Дашчынскага — помнік рэлігійнай музыкі Беларусі часоў перадрамантызма / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2010. — № 17. — С. 20—29.
Немагай, С. М. Сольныя рэлігійныя песні і дуэты C. Манюшкі: cпецыфіка фактурнай арганізацыі / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2011. — № 19. — С. 27—37.
Немагай, С. М. Музычная спадчына роду Агінскіх: новыя адкрыцці / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2012. — № 21. — С. 4—14.
Немагай, С. М. «Караманьёл, альбо французы любяць жартаваць» С. Манюшкі: на шляху ад вадэвіля да оперы / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2013. — № 22. — С. 39—52.
Немогай, С. Остробрамская литания Юзефа Дещинского — предромантическая предшественница литаний Станислава Монюшко / С. Немогай // Menotyra. Studies in Art. — 2013. — T. 20. — № 3. — С. 185—206.
Немагай, С. М. Фрашка «Латарэя» Станіслава Манюшкі: нежартоўны крок на шляху да оперы / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2014. — № 24. — С. 16—27.
Немагай, С. М. Першае выданне старадаўняга помніка / С. М. Немагай, В. У. Дадзіёмава // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2014. — № 24. — С. 125—131.
Nemahaj, S. Holy Week Lamentations in Vilnius Cathedral / S. Nemahaj // Lietuvos muzikologia. — 2014. — t. 15. — S. 20—33.
Немагай, С. М. Цыкл Вялікатыднёвыx ламентацый Віленскай катэдры / С. М. Немагай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2015. — № 26. — С. 20—32.
Niemahaj, S. Bióraliści Stanisława Moniuszki: wokół komedio-opery Fryderyka Skarbka oraz partytur warszawskiej i krakowskiej / S. Niemahaj // Teatr muzyczny Stanisława Moniuszki / pod red. Magdaleny Dziadek i Elżbety Nowickiej. — Poznań: Wydawnictwo PTPN, 2014. — S. 57—73.
Niemahaj, S. Zaginione opery i operetki Stanisława Moniuszki do librett Wincentego Dunina-Marcinkiewicza: kształt, losy, wątpliwości / S. Nemahaj // Operowy kontrapunkt. Libretto w Europie Środkowej i Wschodniej / pod red. Barbary Judkowiak i Katarzyny Lisieckiej. — Poznań: Wydawnictwo PTPN, 2014. — S. 197—226.
Niemahaj, S. Josephas Wölflis — pirmasis muzikantas Mykolo Kleopo Oginskio tarnyboje / S. Nemahaj // Kunigaikščiai Oginskiai Lietuvos istorijoje. Kultũrinės veiklos pėdsakais — 2 / sudarytoja Ramunė Šmigelskytė-Stukienė. — Vilnius: Leidykla, 2015. — S. 355—374.
Niemahaj, S. Muzikinė Mykolo Kleopo Oginskio kolekcija Maskvos archyve / S. Nemahaj // Kunigaikščiai Oginskiai Lietuvos istorijoje. Kultũrinės veiklos pėdsakais — 2 / sudarytoja Ramunė Šmigelskytė-Stukienė. — Vilnius: Leidykla, 2015. — S. 425—438.
Niemahaj, S. Tłumaczenia librett operowych Moniuszki w świetle powrotu do spuścizny dawnego Wielkiego Księstwa Litewskiego / S. Nemahaj // Libretto i przekład / pod red. Elżbety Nowickiej i Aliny Borkowskiej-Rychlewskiej. — Poznań: Wydawnictwo PTPN, 2015. — S. 101—118.
Крыніцы
Спасылкі
Немогай Святлена Николаевна
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі