«Бітва за бітвай» або «Адна бітва за другой» () — мастацкі фільм 2025 года амерыканскага рэжысёра Пола Томаса Андэрсана з Леанарда Дзі Капрыа, Чэйз Інфініці, Шонам Пэнам, Бенісія дэль Тора і Тэянай Тэйлар у галоўных ролях.
Фільм атрымаў шырокае прызнанне і шматлікія ўзнагароды. Сярод іх тры перамогі на 31-й цырымоніі ўручэння прэміі «Выбар крытыкаў» (у тым ліку за найлепшы фільм), чатыры перамогі на 83-й цырымоніі «Залаты глобус» (у тым ліку за найлепшы фільм — мюзікл або камедыя), адна перамога і рэкордныя сем намінацый на 32-й цырымоніі ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў (у тым ліку за найлепшую акцёрскую ролю), шэсць перамог на 79-й цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай кінаакадэміі (у тым ліку за найлепшы фільм) і шэсць перамог на 98-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» (у тым ліку за найлепшы фільм). Фільм таксама быў уключаны Амерыканскім інстытутам кінамастацтва ў дзесятку найлепшых фільмаў 2025 года і атрымаў пяць узнагарод ад Нацыянальнага савета крытыкаў (у тым ліку за найлепшы фільм).
Сюжэт У цэнтры сюжэта — захапляльнае супрацьстаянне былога радыкала-рэвалюцыянера Боба Фергюсана і яго даўняга ворага, бязлітаснага палкоўніка Лакджоў. Праз гады пасля няўдалага паўстання мінулае зноў нагадвае пра сябе, калі пад пагрозай аказваецца дачка Боба.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы 2025 года Катэгорыя:Фільмы Пола Томаса Андэрсана Катэгорыя:Фільмы ЗША 2025 года Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros.