Метатэ́за ( — перастаноўка) — узаемная перастаноўка гукаў або складоў у межах слова, адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў.
Адрозніваюць метатэзу па сумежнасці, калі адбываецца перастаноўка суседніх элементаў ( з ) і па адлегласці (бел. дыялектнае суворы з ).
Метатэза ўзнікае: пры засваенні новых слоў. Звязана з псіхалагічнай асаблівасцю ўспрыняцця: колькасць і якасць элементаў, якія знаходзяцца адзін за адным, улоўліваюцца больш хутка і лёгка, чым іх узаемнае размяшчэнне. у дзіцячай мове. у запазычваннях ( з , з , з ). у дыялектах (з утварылася і ў выніку метатэзы бел. дыялектнае карваць).
Метатэза можа мець рэгулярны характар і быць прычынай з’яўлення ў мовах гукаспалучэнняў новага тыпу: метатэза плаўных у славянскіх мовах (напрыклад, праслав. or, ol паміж зычнымі → польск. ro, lo: krowa, bloto).
Гл. таксама Асіміляцыя Дысіміляцыя Поўнагалоссе Эпентэза
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетычныя змены