Эстэль Парсанс (, нар. г., Марблхед, Масачусетс, ЗША) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар», а таксама тэатральны рэжысёр шэрагу брадвейскіх пастановак.

Біяграфія Пасля пераезду ў Нью-Ёрк Эстэль Парсанс працавала сцэнарыстам, прадзюсарам, а таксама вядучай у навіннай перадачы «The Today Show». У 1961 годзе яна дэбютавала на тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, а ў 1963 годзе стала ўладальніцай тэатральнай прэміі «Theatre World Award». Парсанс таксама чатыры разы намінавалася на «Тоні» за свае ролі ў п’есах «Сем падзенняў Міртл» (1968), «І міс Рырдан п’е трохі» (1971), «Шлях міс Маргарыды» (1978) і «Раніцай а сёмай» (2002). Апроч акцёрскай кар’еры яна таксама займалася рэжысурай, паставіўшы ў 1986 годзе на брадвейскай сцэне «Рамэа і Джульету» і «Макбет».

Эстэль Парсанс двойчы вылучалася на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана: у 1968 годзе за ролю Бланш у фільме «Боні і Клайд», якая прынесла ёй прэмію кінаакадэміі, і ў 1969 годзе за Калу Макі ў карціне "Рэйчэл, Рэйчэл. У 1971 годзе акторка была намінаваная на прэмію BAFTA за ролю ў фільме «Чалавек-кавун». Сярод іншых яе работ на вялікім экране карціны «Усё дзеля Піта» (1974), «Дзік Трэйсі» (1990) і «Хлопцы збоку» (1995). У 1980 годзе актрыса спрабавала на ролю Памэлы Вурхіс у трылер «Пятніца, 13-га», але роля была аддадзена Бетсі Палмер.

На працягу многіх гадоў Эстэль Парсанс была актыўная на тэлебачанні. У яе былі ролі ў тэлесерыялах «Разанна», «Дакрананне анёла», «Закон і парадак», а таксама ў шматлікіх тэлевізійных фільмах.

У 2004 годзе Эстэль Парсанс была ўключана ў Амерыканскую залу тэатральнай славы.

Катэгорыя:Актрысы ЗША