Савет Бяспекі ААН (, , , , , )  — пастаянна дзеючы орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на які ў адпаведнасці з артыкулам 24 Статута ААН ўскладзена галоўная адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі. Адносіцца да ліку шасці «галоўных органаў» ААН.

Склад

У склад СБ ААН уваходзяць 15 дзяржаў-членаў — 5 пастаянных і 10 непастаянных, якія выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй ААН на двухгадовы тэрмін па 5 кожны год. Адпаведныя папраўкі ў Статут ААН былі ўнесены 17 снежня 1963 года рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 1995 (XVIII) (да гэтага ў Савет уваходзілі толькі 6 непастаянных членаў). Згодна з названай рэзалюцыяй, 10 непастаянных членаў Савета Бяспекі абіраюцца па геаграфічным прынцыпе, а менавіта:

5 — ад дзяржаў Афрыкі і Азіі; 1 — ад дзяржаў Усходняй Еўропы; 2 — ад дзяржаў Лацінскай Амерыкі; 2 — ад дзяржаў Заходняй Еўропы і іншых дзяржаў.

Старшыні Савета змяняюцца штомесяц згодна са спісам яго краін-членаў, размешчаных па алфавіце англійскіх назваў.

Спробы рэфармавання Савета Бяспекі Прапановы па рэфармаванні Савета Бяспекі ААН пачаліся з канферэнцыі, на якой быў прыняты Статут ААН, і працягваюцца дагэтуль. Як піша брытанскі гісторык Пол Кенэдзі: «Усе згодныя з тым, што цяперашняя структура недасканалая. Але кансэнсус адносна таго, як яе выправіць, застаецца недасяжным»Kennedy, P. The Parliament of Man: The Past, Present, and Future of the United Nations. — New York: Random House, 2006. — P. 76. —ISBN 978-0-375-50165-4..

Гл. таксама Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973

Зноскі

Спасылкі Сайт Савета Бяспекі ААН

Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый