Валянціна Міхайлаўна Самусева () — беларуская настаўніца і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, у 1996—2000 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

Працавала настаўніцай ангельскай мовы Таркоўскай сярэдняй школы Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці, сярэдніх школ № 9 і № 4 горада Рэчыцы Гомельскай вобласці.

У 1995 годзе жыла ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці і працавала дырэктарам сярэдняй школы № 6. У другім туры парламенцкіх выбараў 28 мая 1995 года была абраная дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ад Рэчыцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 114. 9 студзеня 1996 года прыняла прысягу дэпутата. З 23 студзеня была членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры. Была беспартыйнай і не ўваходзіла ні ў адну парламенцкую фракцыю. З 3 чэрвеня была членам рабочай групы Вярхоўнага Савета па супрацоўніцтве з парламентам Французскай Рэспублікі. Падтрымала спрэчную і часткова непрызнаную міжнароднай супольнасцю папраўку да Канстытуцыі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. 27 лістапада 1996 года спыніла ўдзел у працы Вярхоўнага Савета і стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, створанай Прэзідэнтам. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі 1994 года яе мандат як дэпутата Вярхоўнага Савета скончыўся 9 студзеня 2000 года, аднак наступныя выбары ў гэты орган так і не былі праведзены.

Крыніцы

Спасылкі Кто есть кто в Беларуси (1999)

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання