Антытэ́за (ад  — супрацьпастаўленне) — стылістычная фігура, заснаваная на проціпастаўленні з’яў, прадметаў, характараў, пачуццяў, ідэй, вобразаў.

Семантычны кантраст звычайна перадаецца пры дапамозе антонімаў з выкарыстаннем рытмічнага і сінтаксічнага паралелізму: лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці. Антытэза часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, народнай творчасці (казках, легендах, анекдотах, гульнях, песнях). Антытэза нярэдка ляжыць у аснове задумы вялікіх эпічных твораў, што выяўляецца ў іх назвах: «Агонь і снег» І. Шамякіна, «Вайна і мір» Л. Талстога.

Крыніцы

Катэгорыя:Рытарычныя фігуры