Шчыпцы — агульная назва сталярных, слясарна-мантажных, цырульных прылад у выглядзе дзвюх рассоўных на шарніры плоскіх або паўкруглых канцавін (губы, шчокі) з дзяржальнамі, якія выкарыстоўваюцца для сціскання, схоплівання, вышморгвання (да прыкладу, вышморгванне або выцягванне цвікоў, дроту; гарачая завіўка валасоў; вышчыпванне валасоў на бровах).

Варыянты шчыпцоў Абцугі — прылада ў выглядзе рычажных шчыпцоў, звычайна з доўгімі ручкамі, злучанымі на шарніры, і кароткімі губкамі, якія змыкаюцца на невялікім працягу плоскімі або завостранымі паверхнямі Вастрагубцы — асабліва завужаныя да канцоў шчыпцы для кропкавага захопу дроту, металічнай жылы, прутка, цвікоў, кавалкаў металу. Татуіровачныя абцугі — шчыпцы для пазначэння сельскагаспадарчых жывёл. Кулінарныя шчыпцы — для захопу, сервіроўкі і падачы кулінарных вырабаў. Кухонныя — для выкарыстання пры падрыхтоўцы розных страў (да прыкладу, для колкі арэхаў). Касметычныя шчыпцы — для розных мэтаў, да прыкладу, завіўкі веек. Абцужкі — цырульны інструмент, які выкарыстоўваецца для ўкладкі і завіўкі валасоў.

Гл. таксама Акушэрскія шчыпцы Абцужкі для пазногцяў

Спасылкі

Шчыпцы

Катэгорыя:Інструменты Катэгорыя:Рэзныя інструменты