Ніна Мікалаеўна Чураба () — беларуская мастачка, дызайнер, педагог. Дачка вядомага беларускага мастака Мікалая Чурабы, жонка мастака Анатоля Скамарошчанкі.

Біяграфія Нарадзілася 29 чэрвеня 1959 года ў Брэсце.

Першыя навыкі малявання атрымала ад свайго бацькі, менавіта ён рыхтаваў яе да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову.

У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкій інстытут (спецыялізацыя «графічны дызайн»).

Працавала дызайнерам у «Белгандльрэкламе» і прыватных фірмах, потым 17 год выкладала дызайн у Гродзенскім каледжы мастацтваў, з 2003 па 2020 гг.

З пачатку 1990-х гадоў прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мастацкіх выставах і пленэрах.

З 1997 года з’яўляецца членам Беларускага саюза дызайнераў.

Выстаўкі і мастацкія праекты Удзел у міжнародным пленэры памяці мастака Станіслава Жукоўскага ў музеі-сядзібе «Архангельскае», 2019 год. «Прыцуд» — выстаўка ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» з 13 красавіка па 14 мая 2023 года. «Радасць» — выстаўка ў Генеральным консульстве Расіі ў Брэсце з 23.12.2025 па 31.01.2026 года. Групавая выстаўка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Мінску, адкрыццё адбылося 3.03.1926. Персанальная выстаўка «Поры года» ў Гродзенскай выставачная зале на Ажэшка, 38, з 14 красавіка да 5 мая. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 120 твораўgrodnonews.by «Мова Пяшчоты: у Гродне адкрылася выстава Ніны Чураба».

Сям’я Муж — Анатоль Скамарошчанка (1954—2019), беларускі мастак, дызайнер Сын — Уладзімір Скамарошчанка (нар. 1982), мастак-графік, дызайнер і фатограф Дачка — Марыяна (нар. 1987), дызайнер

Крыніцы

Спасылкі