Марыя Крысцін Фармер (; ) — амерыканская мастачка, фігурантка справы Джэфры Эпштэйна.
Біяграфія Нарадзілася ў Падуку, штат Кентукі. Некаторы час жыла ў Фініксе, штат Арызона. З ранняга ўзросту цвёрда вырашыла стаць мастачкай.
У 1992 годзе скончыла ўніверсітэт Санта-Клары, а ў 1995 — Нью-Ёркскую акадэмію мастацтваў. Там жа пазнаёмілася з фінансістам Джэфры Эпштэйнам, які дапамагаў акадэміі, наведваў мерапрыемствы і цікавіўся працамі студэнтаў-мастакоў. Міліардэр наняў Фармер у якасці кансультанта па мастацтву і кіруючай нерухомасцю ў сваёй нью-ёркскай рэзідэнцыі.
Працуючы на фінансіста, мастачка стала сведкам яго сексуальных злачынстваў супраць непаўналетніх. Яна бачыла вялікую колькасць маладых дзяўчат, якія ўваходзілі і выходзілі з дому ў Нью-Ёрку, і сказала, што яго памочніца часта адпраўлялася ў паездкі, каб вербаваць дзяўчат для Эпштэйна. Пакоі асабняку, паводле яе, былі абсталяваны шматлікімі прыладамі відэаназірання, накіраванымі на ложкі і туалеты. Акрамя таго, Фармер сама стала ахвярай згвалтавання з боку міліардэра і яго памочніцы Гіслейн Максвел. Больш за тое, гвалту падвергнулася таксама яе малодшая сястра Эні.
У жніўні 1996 года мастачка звярнулася да праваахоўнікаў, але яны не распачалі ніякіх дзеянняў. Пасля Фармер неаднаразова пагражалі расправай. Яна некалькі разоў пераязджала, каб паспрабаваць схавацца, нават была вымушана змяніць імя. Жанчына стала прадаваць антыкварыят і рэстаўраваць дамы, перастаўшы маляваць на дваццаць гадоў.
З 2006 года яна апынулася фігурантам справы па шматлікім сексуальным злачынствам Эпштэйна. Яе дапытвалі ў ФБР, звязваліся юрысты іншай ахвяры — Вірджыніі Джуфрэ.
Пасля таго, як у 2019 годхе ў Фармер дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу, жанчына падала ў Федэральны суд Нью-Ёрка пісьмовую заяву пад прысягай, у якой сцвярджала, што яна і яе сястра Эні падвергліся сексуальнаму гвалту з боку Эпштэйна і Максвел.
У ліпені 2023 года Фармер падала апавяшчэнне аб прэтэнзіі да ўрада ЗША на суму 600 мільёнаў долараў.
У маі 2025 года яна падала пазоў у Акруговы суд ЗША па акрузе Калумбія супраць федэральнага ўрада, абвінаваціўшы Міністэрства юстыцыі, пракуратуру ЗША і ФБР у халатнасці і прычыненні эмацыйнага стрэсу па неасцярожнасці за тое, што яны не змаглі абараніць яе і іншых ахвяр Эпштэйна.
Творчасць У асноўным стварае фігуратыўныя карціны і пастэльныя малюнкі асобных людзей або груп людзей.
Улетку 1996 года Фармер атрымала заказ на стварэнне двух маштабных карцін для здымачнай пляцоўкі фільма «Лепш не бывае».
У 2006 годзе ўдзельнічала ў выставе «Забяры дадому аголеную натуру» ў Нью-Ёркскай акадэміі мастацтваў.
У канцы 2019 года Фармер аднавіла стварэнне твораў мастацтва пасля больш чым дваццацігадовага перапынку ў сваёй мастацкай дзейнасці. Яна пачала працаваць над серыяй карцін і пастэльных малюнкаў пад назвай «Праект тых, хто выжыў» (The Survivors Project), якая складаецца з асобных партрэтаў вядомых ахвяр Эпштэйна.
У 2020 годзе напісала палатно «Сеткі» (The Setiles), прысвечанае злоўжыванням Эпштэйна. Мастачка выявіла саўдзельнікаў міліардэра забойцамі, а адвакатаў ахвяр — херувімамі.
Сям’я Бацькі — Фрэнк Фармер і Джаніс Суэйн. Ёсць два малодшыя браты і дзве малодшыя сястры.
Крыніцы
Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Жанчыны-мастакі