Эльбру́с (, ) — найвышэйшы горны масіў Вялікага Каўказа, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Ізаляваная двухгаловая гара ў Бакавым хрыбце (вышыня заходняй вяршыні — 5642 м, усходняй — 5621 м). Уяўляе сабой конус пагаслага вулкана, складзены пераважна з андэзітаў на высокім цокалі з гранітаў і крышталічных сланцаў. Больш за 50 ледавікоў (Вялікі Азау, Ірык, Тэрскол і іншыя), агульная плошча зледзянення — 134,5 км². Прыэльбруссе — адзін з найбуйнейшых у Расіі цэнтраў турызму, горналыжнага спорту. Прыродны нацыянальны парк Прыэльбруссе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Сучаснае абледзяненне Схемы трас на Эльбрусе і Чэгеце Здымак Эльбруса пад вуглом з МКС, аўтар Даглас Хары Уілак, дата: верасень 2010 Горы свету «Станцыя EG 5300» — праект халупы на седлавіне Эльбруса Elbrus at Global Volcanism Program Расійскія гляцыёлагі дасталі з Эльбруса гісторыю Еўразіі. — Клімат, лёд, вада, ландшафты.

Катэгорыя:Патухлыя вулканы Катэгорыя:Вулканы Расіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Каўказа Катэгорыя:Геаграфія Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Геаграфія Карачаева-Чаркесіі Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Каўказскія горы