Англіцы́зм (, ад  — англійскі) — слова ці моўны выраз, запазычаны з англійскай мовы.

Англіцызмы адносяцца пераважна да самага новага перыяду гісторыі беларускай мовы. Усе яны прайшлі рускае або польскае пасрэдніцтва: клоўн (), байкот () і г.д.

У наш час іншамоўная лексіка трапляе ў беларускі слоўнік, як правіла, праз рускую мову. Пераважна такім шляхам на працягу XX—XXI стагоддзяў беларускі лексічны склад папоўніўся многімі англійскімі словамі: бізнес, блакнот, джэм, докер, імпарт, кекс, лідар, ліфт, матч, мітынг, мічман, пудынг, фініш.

Асноўная частка англіцызмаў — спартыўная тэрміналогія (фітнес, снаўборд, боўлінг, аўтсайдар), тэхнічная тэрміналогія (камп’ютар, прынтар, сканер, ноўтбук), фізіка-матэматычная тэрміналогія (біт, байт, лазер, спін), эканамічна-фінансавая тэрміналогія (маркетынг, менеджмент, дэфолт, бізнесмен), грамадска-палітычная тэрміналогія (байкот, блакада, імпічмент, лабіст), тэрміналогія культуры і мастацтва (брэйк-данс, трылер, хіп-хоп, блокбастар), назвы адзення і абутку (джэмпер, джынсы, легінсы, буцы), назвы ежы і напіткаў (кекс, пудынг, сандвіч, ром) і інш.

Крыніцы

Катэгорыя:Англійская мова Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Лексікалогія