Бернар Рэнэ Жырадо (, , — , ) — французскі акцёр, пісьменнік, рэжысёр, сцэнарыст. Бацька французскай актрысы Сары Жырадо.
Біяграфія Скончыў школу механікаў ВМФ (1965). У 1965—1966 служыў на фрэгаце «Duquesne» і авіяносцы «Clemenceau». Скончыў Нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва (1970). У 1971—2005 гадах — на сцэне парыжскіх тэатраў.
Дэбютаваў у крымінальнай стужцы рэжысёра Жазэ Джавані «Двое ў горадзе» (1973). Здымаўся ў фільмах Франсуа Азона, Патрыса Леконта, Клода Пінато.
У 1990 годзе Жырадо дэбютаваў у самастойнай рэжысуры фільмам «Іншы», за які атрымаў намінацыю на «Сезар» у катэгорыі «найлепшы рэжысёрскі дэбют». Сцэнарыст і рэжысёр фільма «Непрадказальная прырода ракі» (Les Caprices d’un fleuve, 1996), у якім, апроч яго самога, зняліся Рышар Барэнжэ, П’ер Ардыці, Жан-Клод Брыялі, Мары Дзюбуа, Ламбер Вільсан.
Аўтар рамана «Мараход кінуў якар».
У 2000 годзе ў Жырадо быў знойдзены рак левай ныркі, метастазы ад якога ў далейшым распаўсюдзіліся на лёгкія. Аднак ён спакойна ўспрымаў сваю хваробу, лічачы, што «калі хворым аб’яўляюць пра гэты дыягназ, яны напалоханыя і страчаныя. А трэба расслабіцца і паспець шмат зрабіць».
Памёр у шпіталі ў Парыжы 17 ліпеня 2010 года. Фільмаграфія (1996) «Насмешка» — абат дэ Вількур
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі