Кацярына пад Палярнай (Паўночнай) зоркай на ўсходзе Варшавы () — польская масонская ложа, заснаваная 20 снежня 1778 года. Матчыная ложа для ўсіх лож Шатландскай масанэрыі Рэчы Паспалітай, якія належалі да Вялікага Усходу Польскага Народу.

Ложа была так названая ў гонар імператрыцы Кацярыны II. Яна дзейнічала на французскай мове. У ложы дзейнічала большая капітула, якая сачыла за выкананнем абраду. Існавала федэрацыя з чатырох лож на Усходзе Варшавы: Кацярыны пад Палярнай зоркай, Паўночнага Шчыта, Багіні Элеўсіды і Храм Ісіды.

8 мая 1788 года ложа змяніла сваю назву на «Станіслава Аўгуста пад Палярнай зоркай». Пасля 1792 года назва была зменена на «Усходняя зорка», а ў 1818 годзе — на «Палярная зорка».

Першым Вялікім Майстрам у 1778−1780 г. быў Юзаф Ежы Гільзэн.

Літаратура Stanisław Małachowski-Łempicki, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821 poprzedzony zarysem historji wolnomularstwa polskiego i ustroju Wielkiego Wschodu Narodowego Polskiego, Kraków, 1929.

Катэгорыя:Масонскія ложы Катэгорыя:Масонства Катэгорыя:Масонства паводле краін