Абцугі — прылада ў выглядзе рычажных шчыпцоў, звычайна з доўгімі ручкамі, злучанымі на шарніры, і кароткімі губкамі, якія змыкаюцца на невялікім працягу плоскімі або завостранымі паверхнямі . Служаць для сціскання, захоплівання, расколвання і вырывання.
Вылучаюць сталярныя абцугі для выцягвання ўбітых цвікоў, кавальскія абцугі для трымання распаленага металу, электравымяральныя абцугі. Да падобных па канструкцыі, але адрозных па форме працоўных паверхняў інтрументаў адносяць і .
Гісторыя
У перыяд развіцця цывілізацый адбывалася стварэнне ручной прылады для палягчэння якой-небудзь дзейнасці чалавека.
Так з’явіліся абцугі — для выцягвання іголак, нацягвання скуры і гэтак далей; кавальскія абцугі або клешчы — для трымання распаленага металу; абцугі — для выцягвання ўбітых цвікоў; ; абцугі для , — асабліва завужаныя да канцоў шчыпцы для кропкавага захопу дроту, металічнай жылы, прутка, цвікоў, кавалкаў металу, татуіровачныя абцугі — шчыпцы для пазначэння сельскагаспадарчых жывёл і гэтак далей.
Кавальскія абцугі (клешчы) Кавальскія абцугі вядомыя з жалезнага веку: вялікія двухручныя (даўжыня 24—55 см) і малыя (даўжыня 15—25 см). Абцугі ранняга сярэдневякоўя на тэрыторыі Беларусі знойдзены пры археалагічных раскопках у Полацку, Мінску, Навагрудку, позняга — у Друі, Крычаве, Мазыры і іншых гарадах.
Кавальскія абцугі меюць прамыя плоскія губы. Адрозніваюць таксама абушныя клешчы з паўкруглымі губамі. С. 57.
Электравымяральныя абцугі Электравымяральныя абцугі — прыбор для вымярэння сілы току ў моцнадакладных і высакавольтных лініях без электрычнага кантакту з токанясучымі правадамі. Галоўка электравымяральных абцугоў уяўляе сабой раздымны стрыжань з ферамагнітнага матэрыялу з размешчанай на ім шпулькай індуктыўнасці. Прыбор абсталяваны ізалявальнымі ручкамі і спружынным механізмам, што надае яму падабенства з абцугамі. Пры вымярэннях токанясучы провад ахопліваецца стрыжнем і разам з шпулькай індуктыўнасці ўтварае вымяральны трансфарматар, першаснай абмоткай служыць токанясучы провад, а другаснай — шпулька індуктыўнасці, да якой падлучаны стрэлкавы электравымяральны прыбор пераменнага току.
Гл. таксама
Абцужкі для пазногцяў
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сантэхніка Катэгорыя:Сталярныя інструменты Катэгорыя:Кавальскія інструменты Катэгорыя:Шавецкія інструменты