Лабу́бу (, ) — брэнд калекцыйных плюшавых цацак у выглядзе монстраў. Створаны дызайнерам з Ганконга Лун Касінам. Цацкі прадаюцца выключна ў крамах кітайскай рознічнай гандлёвай сеткі Pop Mart. Лабубу — гэта таксама імя галоўнай гераіні серыі.

Персанаж Лабубу — дзяўчынка, у яе ёсць хлопец: Тайкока, монстар-вегетарыянец, падобны на шкілет. Лабубу апісваюць як «эльфійскую істоту», і, па словах Pop Mart, «нягледзячы на гарэзны выгляд, яна добрая і заўсёды хоча дапамагчы, але часта выпадкова дамагаецца супрацьлеглага». Яна можа выглядаць маленькай і страшнай, але ў яе добрыя намеры.

Першапачаткова Лабубу была створана Лун Касінам, мастаком з Ганконга, які вырас у Нідэрландах. Лабубу была часткай серыі апавяданняў «Монстры», на якую аказаў уплыў скандынаўскі фальклор і міфалогія, якой ён захапляўся ў дзяцінстве (акрамя Лабубу з'явіліся Зімома, Тайкока, Спукі, Пато).

Лабубу ўпершыню была прадстаўлена ў 2015 годзе разам з фігуркамі «Монстры», вырабленымі кампаніяй How2Work; цацка стала больш вядомая ў 2019 годзе пасля супрацоўніцтва з Pop Mart.

Дызайн Лабубу апісваюцца як істота з гуллівым, але трохі лютым выглядам, з круглымі, пухнатымі целамі, шырока адкрытымі вачыма, завостранымі вушамі і дзевяццю вострымі зубамі, якія ўтвараюць гарэзную ўсмешку.

Папулярнасць Цацка прыцягнула ўсеагульную ўвагу ў красавіку 2024 года пасля ўдзелу паўднёвакарэйскай жаночай K-pop групы Blackpink Ліса была заўважаная з бірулькай Лабубу на сумцы. Гэта спарадзіла тэндэнцыю, якая хутка спрыяла расце папулярнасці ў Тайландзе, Сінгапуры і іншых краінах Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі. З-за віруснай папулярнасці Лабубу ў Тайландзе многія тайцы пачалі верыць, што Лабубу можа прынесці багацце і поспех, і сталі рабіць будыйскія кудмені і іншыя прадметы культу з выявай гэтай цацакі .

Прыкладна ў гэты ж час, з-за росту папулярнасці Лабубу, назіраецца рост продажаў падробных Лабубу (т.я. афіцыйна права на выраб цацак з Лабубу ёсць толькі ў Pop Mart).

Лабубу выкарыстоўваўся нават для палітычнай агітацыі. Так, члены кіруючай сінгапурскай партыі "Народнае дзеянне" падчас акцыі па раздачы прадуктаў пенсіянерам прадставілі ляльку Лабубу ў колерах партыі, і пазней выкарыстоўвалі яе для рэкламы партыі ў Facebook і TikTok .

Крытыка У асноўным крытыка цацак Лабубу звязваецца з продажам падробных Лабубу, часам нізкай якасці, ці нават зробленых з прымяненнем небяспечных матэрыялаў (у прыватнасці у ЗША і Велікабрытаніі).

Расія У 2025 годзе плюшавыя цацкі Лабубу ў Расіі апынуліся ў цэнтры скандалу. Намеснік старшыні Камітэта па навуцы, адукацыі і культуры Савета Федэрацыі Кацярына Алтабаева заявіла, што фігуркі, якія нагадваюць монстраў з зубастымі ўхмылкамі, выклікаюць у дзяцей пачуццё страху. Яна заклікала Расспажыўнагляд і Рособрнадзор разгледзець пытанне аб іх забароне. Першая намесніца старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы ў абароне сям'і Таццяна Буцкая заявіла, што Лабубу прадаюцца ў Расіі з парушэннямі. З яе слоў, на цацках няма ніводнага слова па-руску і нават знак маркіроўкі стаіць не расійскі.

Пры гэтым кампанія-вытворца афіцыйна не пазіцыянуе цацку як дзіцячую: на яе ўстаноўлена ўзроставае абмежаванне ад 15 гадоў. Па дакументах гэта калекцыйных лялька-бірулька для дарослых, прызначаная як аксесуар для нашэння на жаночай сумцы.

ЗША У жніўні 2025 года Камісія па бяспецы спажывецкіх тавараў ЗША выпусціла інструкцыю для выяўлення падробленых Лабубу, а таксама апублікавала папярэджанне аб небяспецы падробленых цацак для маленькіх дзяцей. Спецыялісты звязваюць рызыку з тым, што падробленыя версія можа быць невялікага памеру альбо распадацца пры паломцы на дробныя дэталі, якія пры трапленні ў рот могуць перакрываць дыхальныя шляхі маленькіх дзяцей. Ужо ў верасні памежна-мытная служба ЗША канфіскавала ў міжнародным аэрапорце Сіэтл  партыю з 11 134 падробленых цацак на агульную суму (меркаванага) кошту $513 937.

Лівія У Лівіі служба бяспекі канфіскавала і знішчыла вялікую колькасць цацак Лабубу (арыгінальных, вырабленых кампаніяй Pop Mart). Улады назвалі гэты трэнд «адмоўнай з'явай, якая супярэчыць сацыяльным і ісламскім каштоўнасцям». Аднак гэта распаўсюдзілася толькі на муніцыпалітэт Сабха.

Крыніцы

Катэгорыя:Мяккія цацкі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі