Стан Круль (, таксама вядомы як Станкруль, Каралеўскі Стан) — колішні фальварак і ўрочышча ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіўся на поўнач ад вытокаў ракі Віліі, непадалёк ад вёскі Асінавік і валуна Каралеўскі Камень.

Гісторыя і паданні Гісторыя ўзнікнення паселішча цесна звязана з падзеямі паходу 1579 года на Полацк караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Манарх з войскам на працягу трох дзён стаяў лагерам (станам) у гэтых мясцінах, чакаючы пераправы праз Вілію.

Паводле народных паданняў, якія тлумачаць паходжанне назвы, каралеўскае войска размясцілася каля засценка беднага шляхціца і знішчыла яго гаспадарку, парэзаўшы жывёлу. Вымушаны пакінуць свае землі, шляхціц сустрэў на дарозе Стэфана Баторыя, спыніў ягонага каня воклічам «Стань, кароль!» () і папрасіў справядлівасці і адплаты за злачынствы жаўнераў. Манарх дазволіў яму ўзяць столькі зямлі, колькі ён захоча, але з умовай: «Бяры і маўчы!» (). На атрыманай тэрыторыі шляхціц заснаваў два засценкі: Стан Круль (у гонар звароту да караля) і Мільч (у памяць пра каралеўскі загад маўчаць). Адсюль і пайшла назва фальварка і ўрочышча.

У другой палове XIX стагоддзя ўладанне Стан Круль знаходзілася прыкладна за 1 кіламетр на паўднёвы захад ад славутага Каменя Стэфана Баторыя. На тапаграфічных картах таго часу (у прыватнасці, на карце Віленскай губерні) яно пазначалася як фальварак Станкруль. У мясцовай фальклорнай памяці, зафіксаванай у пачатку XXI стагоддзя, захаваліся абрывачныя звесткі, што тут «жылі каралі», а пазней маёнткам валодаў пан Ліневіч, які любіў ладзіць застоллі ў суседнім лесе, што атрымаў праз гэта назву П'яны Лес (цяпер вёска Сасновая). Ад былога панскага маёнтка да нашых дзён захаваўся толькі склеп (лёх).

Уваходзіў у склад Вітуніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

У першай палове XX стагоддзя на месцы колішняга фальварка ўзнік пасёлак Карла Маркса, які фіксуецца на картах таго перыяду.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Докшыцкага раёна Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі