Security Advisory Services, SAS () — брытанская прыватная ваенная кампанія, заснаваная былым вайскоўцам Джонам Бэнксам і кантрабандыстам Лэслі Эспінам для вярбоўкі наймітаў. У 1976 годзе кампанія масава наймала супрацоўнікаў для ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Анголе, што з’явілася найбуйнейшай вярбоўкай у Вялікабрытаніі з часоў грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў канцы 1960-х гадоў.

Гісторыя Улетку 1975 года былы дэсантнік Джон Бэнкс размясціў у адной з англійскіх газет аб’яву:

Для цікавай працы за мяжой патрабуюцца былыя дыверсанты, дэсантнікі, салдаты Асобай паветранай службы.

Бэнкс планаваў накіраваць наймітаў на вайну ў Паўднёвую Радэзію, для чаго адкрыў офіс у Сандхэрст, на вуліцы Ёрктаун роўд, над пральняй самаабслугоўвання. У офісе размясцілася кампанія SAS, іншым уладальнікам якой стаў Лэслі Эспін — былы кантрабандыст і двайны агент, які пастаўляў зброю Ірландскай рэспубліканскай арміі ў 1973 годзе. Хоць вярбоўка ў Радэзію поспеху не мела, але Бэнкс атрымаў кантакты з жадаючымі паваяваць за мяжой.

У студзені 1976 года ў Вялікабрытанію прыбыў былы дэсантнік Норман Хол, які працаваў на Холдэна Раберта — лідара ФНЛА. Хол звярнуўся да кампаніі Бэнкса для вярбоўкі наймітаў у Анголу, падаўшы для гэтага 25 тысяч долараў ЗША. Пасля кампанія атрымала яшчэ 84 тысячы ад іншага памочніка Раберта — Тэрэнса Хейга.

Акрамя размяшчэння аб’яў у газетах, Бэнкс таксама праводзіў вярбоўку асабіста, знаёмячыся з прэтэндэнтамі ў пабах Лондана. Перад адпраўкай на вайну, найміты, якія прыехалі ў Лондан, збіраліся ў бары Dirty Dick's і начавалі ў царкве Святога Георгія на ўсходзе сталіцы. Паводле розных ацэнак, Бэнксу ўдалося адправіць у Анголу ад 90 да 200 чалавек. Ён асабіста суправаджаў першую групу наймітаў, якія выляцелі з аэрапорта Хітроў, да Бруселя, адкуль яны ўжо без Бэнкса адправіліся чартарным рэйсам у Кіншасу — сталіцу мяжуючага з Анголай Заіра. Другая група прыляцела ў Заір іншым чартарным рэйсам з Антверпена.

Са слоў Бэнкса, кантракты з наймітамі складаліся на 6 месяцаў, іх заробак — 300 долараў ЗША на тыдзень, а таксама ім была абяцаная прэмія ў 10 тысяч за кожнага ўзятага ў палон савецкага вайскоўца.

Некаторым з завербаваных кампаніяй наймітаў было ўсяго 17 гадоў, многія не мелі ні ваеннай падрыхтоўкі, ні добрай экіпіроўкі. Паводле карэспандэнта аўстралійскай газеты «Эйдж» Бэна Хілса, у ходзе баявых дзеянняў у Анголе загінула 59 наймітаў SAS. Атрады кампаніі былі разбітыя МПЛА пры падтрымцы кубінскай арміі.

Гл. таксама Луандыйскі працэс

Крыніцы

Литература

Спасылкі Фотография здания на улице Йорктаун Роуд в Сандхерсте, где размещался офис «Консультативные услуги безопасности» Бэнкса Бланк анкеты, высылаемый «Консультативными услугами безопасности» желающим завербоваться на войну в Анголе Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе Катэгорыя:Ваенныя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі