Бітва на рэйках () — французскі фільм 1946 года рэжысёра Рэнэ Клемана. Стужка ўдастоена Міжнароднага прыза журы Канскага кінафестывалю.

Сюжэт Фільм расказвае пра барацьбу французскіх чыгуначнікаў супраць нацысцкіх акупантаў у гады Другой сусветнай вайны. У карціне адсутнічае скразны сюжэт. Яна складаецца з эпізодаў, якія складаюць своеасаблівую мазаіку Супраціву і злучаных паміж сабой логікай гістарычных падзей. Першы эпізод прысвечаны расповеду пра сабатаж на чыгунцы ў пачатковы перыяд вайны, які заканчваецца трагічнай сцэнай расстрэлу чыгуначнікаў. Другі (у сцэнарыі «Браніраваны цягнік») апавядае пра адказ французскіх патрыётаў на нацысцкі тэрор, калі была падрыхтавана і праведзена серыя падрываў нямецкіх цягнікоў. Заключная частка фільма складаецца з вызвалення Францыі і першых дзён мірнага жыцця (назва эпізоду «Першы цягнік свабоды»).

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы 1946 года