Уладзісла́ва Фра́нцаўна Луцэ́віч (у дзявоцтве Станке́віч, у беларускай традыцыі Станкевіча́нка, тагачаснай ; ) — беларуская літаратуразнаўца і культурная дзяячка. Жонка Янкі Купалы (Яна Луцэвіча).
Біяграфія Маці Эмілія Манэ была ў шлюбе з французам, сваяком мастака Клода Манэ, калі той памёр, як актыўная рэвалюцыянерка, пераехала з Парыжа ў Варшаву, пасля ў Гродню, і ў Вішнева, працаваць гувернанткай. На руках у яе была дачка Марыя. У Вішневе яна пазнаёміліся з ляснічым Францам Станкевічам і неўзабаве ажанілася. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ двое дзяцей: Вінцэнт (Вікенцій) і УладзіславаТеща Купалы была родственницей Клода Моне.
У 1906 годзе скончыла Віленскую гімназію, у 1908 годзе педагагічныя курсы ў Варшаве. Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках. У 1911 годзе намаганнямі яе і Алаізы Пашкевіч былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Новай Вільні. У 1909 і 1911 гадах прыцягвалася да суда. У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 годзе пабралася шлюбам з Янам Луцэвічам (Янкам Купалам).
3 1919 года ў Менску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацелькай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё.
У 1944—1960 гадах дырэктарка Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Пахавана на Вайсковых могілках у Мінску.
Літаратуразнаўчая і культурная дзейнасць Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Янку Купалу, успамінаў пра Змітрака Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.
Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1959).
Творы Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6; Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12; З успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955; Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Крыніцы
Літаратура
Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12; Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. 1982. № 7; Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн., 1982.
Спасылкі Луцэвіч Уладзіслава Францаўна
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск) Катэгорыя:Асобы, звязаныя з Янкам Купалам