«Пасажыр дажджу» () — кінафільм 1970 года рэжысёра Рэнэ Клемана паводле сцэнарыя Себасцьяна Жапрызо. Пазней сцэнарый быў белетрызаваны ў кнігу.

Сюжэт Замужняя жанчына Мелі (Марлен Жабер) жыве наводшыбе, яе муж, штурман міжнародных авіяліній, знаходзіцца ў частых камандзіроўках.

Аднойчы, калі яго няма, яе гвалтуе прыезджы злачынец. Яна забівае яго і хавае цела. Праз некаторы час у горадзе з’яўляецца загадкавы чалавек (Чарльз Бронсан), які шуквае забітага. Ён упэўнены, што Мелі штосьці ведае, і спрабуе прымусіць яе раскрыць сакрэт.

Катэгорыя:Фільмы 1970 года