Лен Ёнчэпінг () — лен, размешчаны ў цэнтральнай Швецыі ў правінцыі Смоланд. Мяжуе з ленамі Халанд, Вестра-Гёталанд, Эстэргётланд, Кальмар і Крунуберг. Цэнтральны горад — Ёнчэпінг.
Лен Ёнчэпінг размешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швецыі і з’яўляецца лагістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камерцыйнай дзейнасці часткай Швецыі, часта званай калыскай прадпрымальніцтва.