Літаратурная Беларусь — беларускі культурна-асветніцкі праект. Свабодная трыбуна для паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і чытачоў, якая з’яўляецца альтэрнатывай сучасным афіцыйным выданням. Праект часта называюць свабоднай пляцоўкай, якая збірае творцаў, незалежных ад афіцыйнага «Саюзу пісьменнікаў Беларусі», і прапануе альтэрнатыўны погляд на літаратурны працэс.
Гісторыя Праект спачатку выходзіў як літаратурная старонка-дадатак да газет «Наша слова», «Народная воля». З ліпеня 2007 году — штомесячны дадатак да тыднёвіка «Новы Час». Пасля закрыцця, пазбаўлення дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі папяровай версіі «Новага Часу» штомесячнік выходзіць у электронным варыянце на сайце «Камунікат».
Мэты Прасоўванне беларускай літаратуры, знаёмства з творчасцю сучасных аўтараў.
Змест Публікацыя прозы, паэзіі, рэцэнзій, літаратуразнаўчых артыкулаў.
З маніфесту ў № 1 «Літаратурная Беларусь» — гэта альтэрнатыва падкантрольнаму штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты. Гэта імкненне супрацьстаяць татальнаму замоўчванню вольнага мастацкага слова ў дзяржаўных СМІ. Гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі. Гэта напамін аб тым, што Беларусь — і дзяржаўная, і літаратурная — створана пісьменнікамі, і яна патрабуе іхняй працы і апантанасці. «Літаратурная Беларусь» — новы час чытанняЛітаратурная Беларусь, на сайце bellit.info.
Крыніцы
Спасылкі Архіў нумароў штомесячніка за 2007—2023 гг
Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце