Гета ў Дзяржынску (Койданава) (лета — 21 кастрычніка 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Дзяржынск Мінскай вобласці ў працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Гісторыя У горадзе Дзяржынску (Койданава) у 1939 годзе пражывалі 1314 яўрэяў — 15% насельніцтва. Горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй тры гады — з 28 чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года.

Немцы вельмі сур'ёзна ставіліся да магчымасці габрэйскага супраціву, і таму ў большасці выпадкаў у першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння габрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязніА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Зыходзячы з гэтых меркаванняў, у пачатку ліпеня 1941 года немцы схапілі ў горадзе 16 маладых хлопцаў-яўрэяў, адвялі іх у бярозавы гай каля вёскі Клыпаўшчына і забілі іх у месцы, што знаходзіцца цяпер каля чыгуначнага палатна ў напрамку на Стоўбцы ў 150 метрах направа на 793-м кіламетры. Гэта было першае засведчанае мясцовымі жыхарамі масавае забойства яўрэяў у раёне.

Рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, немцы сагналі яўрэяў Дзяржынска і бліжэйшых вёсак у гета, пад якое адвялі вуліцы Кастрычніцкую, Савецкую і ПершамайскуюА. Волохонович. Халакост у Дзяржынскім раёне .

21 (20) кастрычніка 1941 года ў Дзяржынску на вуліцы Першамайская паблізу кальвінскага касцёла ў загадзя выкапанай яме даўжынёй 32 метры і шырынёй 4 метры прыкладна за 2,5 гадзіны былі расстраляныя 1920 (1000) яўрэяў. Акцыю правялі салдаты 12-га літоўскага батальёна шуцманшафта на чале з маёрам і немцы з 11-га паліцэйскага рэзервовага батальёна 707-й пяхотнай дывізііК. Козак. Германский оккупационный режим в Беларуси и еврейское население .

Праведнікі народаў свету У Дзяржынску два чалавекі — Зуеўская Ганна і Харытон Лізавета — за выратаванне габрэя Церлюкевіча Уладзіміра былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»Яд Вашем. История спасения. Зуевская Анна и Харитон Елизавета. .

Памяць У 1949 (1957) годзе ў Дзяржынску на месцы расстрэлу быў усталяваны помнік, на якім адным з першых у СССР быў зроблены надпіс на мове ідыш.

Крыніцы

Літаратура

Дзяржынск Катэгорыя:Гісторыя Дзяржынска